Фёдар Мікалаевіч Дамінікоўскі
| Фёдар Мікалаевіч Дамінікоўскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 24 студзеня 1905 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 красавіка 1949 (44 гады) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук () |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Фёдар Мікалаевіч Дамінікоўскі (24 студзеня 1905, Глыбокае — 8 красавіка 1949) — беларускі гісторык, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1935).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Варонежскі ўніверсітэт у 1927 годзе. З 1915 года ў Яраслаўлі, дзе ў 1918—1920 гадах працаваў на будоўлі. Удзельнічаў у рабоце беларускага студэнцкага зямляцтва ў Варонежы, яго сакратар. Працаваў настаўнікам у Арэнбургу. З 1929 года працаваў у Цэнтры хімічнай лабараторыі Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі імя Леніна (з 1933 года ў складзе Глебавага інстытута АН БССР). У 1934 годзе ва Усесаюзным інстытуце сельскай гаспадаркі ў Саратаве. З 1935 года ў Маскве ў Інстытуце паўночнай зерневай гаспадаркі.
Удзельнік абароны Масквы ў час Вялікай Айчыннай вайны. Са жніўня 1943 года загадчык кафедры геалогіі і глебазнаўства БДУ, адначасова (з кастрычніка 1944 года) вучоны сакратар савета ўніверсітэта. Даследаваў гісторыю навукі і культуры Беларусі, аўтар больш як 200 артыкулаў біябібліяграфічнага слоўніка «Выдатныя дзеячы беларускай зямлі» (1945—1947 гг., рукапіс захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа АН Беларусі).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Дамінікоўскі Фёдар Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 204. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.