Беларускае тэлебачанне і радыё (газета)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мова беларуская

«Беларускае тэлебачанне і радыё» — штотыднёвая газета на беларускай мове Дзяржаўнага камітэту БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Заснавана ў 1957 г. Да 1960 г. называлася «Гаворыць Мінск», у 19601970 гг. — «Беларускае радыё і тэлебачанне», з 1970 г. сучасная назва. Друкуе тэле- і радыёпраграмы, якія трансліруюцца і рэтрансліруюцца на Беларусі па 19 каналах, анонсы тэле- і радыёперадач, інтэрв'ю з іх удзельнікамі і стваральнікамі, тэхнічныя кансультацыі і іншае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.