Перайсці да зместу

Беларуская бібліятэчная асацыяцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская бібліятэчная асацыяцыя
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі бібліятэчная асацыяцыя[d]
Заснаванне
Дата заснавання 16 чэрвеня 1992[1]
Член у
bla.by

Беларуская бібліятэчная асацыяцыя (ББА) — грамадская прафесійная арганізацыя, якая аб’ядноўвае работнікаў бібліятэк Беларусі.

Па ініцыятыве буйнейшых бібліятэк, а таксама Мінскага інстытута культуры і Нацыянальнай кніжнай палаты 16 ліпеня 1993 г. адбыўся ўстаноўчы з'езд ББА. Быў ўхвалены Статут арганізацыі, абраны склад Савета і камітэтаў. Асацыяцыя спрыяе аб'яднанню намаганняў прафесійнага бібліятэчнага грамадства для развіцця бібліятэчнай справы Беларусі. ББА з'яўляецца суарганізатарам буйнейшых бібліятэчных навуковых і навукова-практычных мерапрыемстваў у Беларусі. Выступае сузаснавальнікам прафесійных перыядычных выданняў - "Бібліятэчны свет" і "Бібліятэка прапануе".

  1. а б https://bla.by/history/ Праверана 15 студзеня 2024.
  2. а б https://www.ala.org/aboutala/offices/iro/intlassocorgconf/libraryassociations Праверана 28 снежня 2023.
  3. https://web.archive.org/web/20230803111744/https://cdn.ifla.org/wp-content/uploads/ifla-members-and-association-affiliates_2023-07-21.pdf Праверана 3 жніўня 2023.