Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
(БДУКМ)
Buk.png
Выгляд галоўнага корпуса
Міжнародная назва: Belarusian State University of Culture and Arts (BSUCA)
Заснаваны: 1975
Год рэарганізацыі: 1992, 2003
Тып: Дзяржаўны
Рэктар: Аліна Корбут
Студэнты: 5384
Бакалаўрыят: 5159
Магістратура: 136
Аспірантура: 85
Дактарантура: 4
Дактары: 18
Прафесары: 23
Выкладчыкаў: 332
Размяшчэнне: Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Метро: "Інстытут Культуры"
Кампус: Гарадскі
Юрыдычны адрас: 220030, Мінск, вул. Рабкораўская, 17
Сайт: buk.by

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў — беларуская вышэйшая навучальная ўстанова культурнага профілю. Знаходзіцца ў Мінску, дзейнічае з 1975 года, вядзе падрыхтоўку па 41 спецыялізацыі.

Гісторыя ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў пачаў сваю дзейнасць як інстытут у 1975 годзе, паводле пастановы Савета Міністраў БССР № 139 ад 04.05.1975 і загаду Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР № 234 ад 14.05.1975. Спачатку ў інстытуце было толькі два факультэты: бібліятэчны, створаны ў 1944 годзе на базе Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага, і факультэт сацыякультурнай дзейнасці. У першыя гады сваёй дзейнасці інстытут развіваўся інтэнсіўна: былі пабудаваны інтэрнаты, а ў 1986 годзе быў створаны трэці факультэт — самадзейнага музычнага і харэаграфічнага мастацтва. У 1989 годзе ва ўніверсітэце адкрылася аспірантура, што дазволіла павялічыць колькасць студэнтаў.

Падзеі канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў запатрабавалі карэнных пераўтварэнняў у галіне падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне культуры. Таму ў 1992 годзе была прынята праграма рэарганізацыі інстытута ва ўніверсітэцкую ўстанову еўрапейскага тыпу. З 1 верасня 1992 года ўстанова называлася Беларускі ўніверсітэт культуры. Глыбокая рэарганізацыя дазволіла распачаць падрыхтоўку спецыялістаў па вялікай колькасці новых спецыялізацый.

У гэты час адбываецца другая хваля інтэнсіўнага развіцця ўніверсітэта: падпісваюцца міжуніверсітэцкія дамовы аб супрацоўніцтве, ствараюцца новыя спецыяльнасці і факультэты, магістратура, адкрываецца Мазырскі філіял факультэта завочнага навучання. У 1996 годзе ўніверсітэт паспяхова праходзіць міжнародную акрэдытацыю. На падставе вынікаў акрэдытацыі з 26 лістапада 1996 года ўніверсітэт атрымаў статус вядучай навучальнай установы культурнага профілю ў Беларусі.

У 1999 і 2000 гадах, падчас наведвання ўніверсітэта Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, установа атрымала ўласную мастацкую галерэю, другі корпус, а таксама Маладзёжны тэатр эстрады. У гэты час былі створаны студэнцкі эстрадна-сімфанічны аркестр і навукова-творчая лабараторыя традыцыйных рамёстваў беларусаў.

У 2003 годзе ва ўніверсітэце адбылася яшчэ адна рэарганізацыя, з'явіліся новыя кафедры і факультэты, некаторыя з іх памянялі назвы з улікам перспектыў развіцця сучаснай сацыяльна-культурнай практыкі ў краіне. З 8 кастрычніка 2004 года Беларускі ўніверсітэт культуры завецца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Важнай падзеяй у гісторыі ўніверсітэта стала атрыманне ім сертыфікату адпаведнасці ISO 9001-2009.

Рэктары ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]

1. Аляксандр Лявонцьевіч Петрашкевіч (1 верасня 1975 — 1 верасня 1992).
2. Ядвіга Дамінікаўна Грыгаровіч (1 верасня 1992 — 1 верасня 2004).
3. Барыс Уладзіміравіч Святлоў (1 верасня 2004 — 10 снежня 2012).
4. Юрый Паўлавіч Бондар (з 11 снежня 2012).

Вучэбны працэс[правіць | правіць зыходнік]

Вучэбны працэс ва ўніверсітэце забяспечваюць 6 факультэтаў, вучэбны аддзел і агульнаўніверсітэцкія кафедры. Факультэты:

  • Факультэт культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці
  • Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва
  • Факультэт музычнага мастацтва
  • Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
  • Факультэт завочнага навучання
  • Факультэт дадатковай адукацыі

Палітыка ў галіне якасці[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, захоўваючы пазіцыю вядучай ВНУ краіны ў сферы культуры і мастацтваў, імкнецца атрымаць міжнароднае прызнанне і стаць інавацыйнай установай адукацыі еўрапейскага тыпу, дзе злучаюцца лепшыя традыцыі акадэмічнай адукацыі і новыя ідэі, якія забяспечваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных да самарэалізацыі, паспяховай працы ў сацыякультурнай сферы.

Прызнаючы важнасць прынцыпаў якасці адукацыі, кіраўніцтва БДУКМ заяўляе аб сваёй прыхільнасці наступным мэтам:

  • умацаванню лідарскіх пазіцый універсітэта.
  • развіццю БДУКМ як вядучага цэнтра адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў.
  • забеспячэнне эканамічнай паспяховасці ўніверсітэта на знешнім і ўнутраным рынках адукацыйных паслуг.

Палітыка ўніверсітэта грунтуецца на задавальненні патрэб у адукацыйнай, навуковай і творчай дзейнасці, бесперапынным паляпшэнні якасці адукацыйных паслуг.

Універсітэт у міжнародных рэйтынгах[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з дадзенымі партала Webometrics Ranking of World Universities, універсітэт займае 36 месца сярод ВНУ краіны, 11,826 — сярод універсітэтаў свету паводле якасці навучання.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]