Беларуская калекцыя метэарытаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуская калекцыя метэарытаў захоўваецца ў музеі Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Створана на пачатку 1950-х гг. Аснову калекцыі склалі ўзоры метэарытаў Брагін і Грэск, пазней 5 экспанатаў перадаў камітэт па метэарытах Акадэміі навук СССР. Узамен на пласціны метэарыта Брагін калекцыя атрымала 57 узораў іншых метэарытаў з многіх краін свету. Зараз калекцыя налічвае 93 экзэмпляры.