Перайсці да зместу

Грэск (метэарыт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Грэск» — жалезны метэарыт, знойдзены ў 1954 годзе каля в. Пукава Грэскага раёна (цяпер в. Камсамольская Капыльскага раёна Мінскай вобласці)[1]. Быў пакрыты тоўстай карой акіслення, што гаворыць аб працяглым знаходжанні ў глебе[2]. Асноўная частка метэарыта (270 кг[2], самы цяжкі метэарыт, знойдзены ў Беларусі) знаходзіцца ў Беларускай калекцыі метэарытаў, 23 узоры[1] агульнай масай каля 30 кг[2] — у калекцыях розных краін свету.

Зноскі

  1. а б Метеориты // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. / редкол. Г. П. Пашков и др.. — Мн.: БелЭн, 2007. — Т. 4: Картография — Миноговые. — 768 с. — ISBN 978-985-11-0385-6.
  2. а б в БелЭн 1997.