Беларуская федэрацыя біятлона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Белару́ская федэра́цыя біятло́на (БФБ) — добраахвотная незалежная, грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае на добраахвотных пачатках трэнераў, суддзяў, спартсменаў і іншых грамадзян, зацікаўленых у развіцці і папулярызацыі біятлона ў Рэспубліцы Беларусь. Заснаваная 30 мая 1991 года.

Вышэйшым органам ГА «БФБ» з’яўляецца Канферэнцыя, якая склікаецца з перыядычнасцю адзін раз у чатыры гады, у год правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў.

Старшыня Беларускай федэрацыі біятлона — Андрыян Аляксеевіч Цыбульскі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]