Беларуская царква (1956)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Беларуская царква»
Тып часопіс
Мова беларуская
Тыраж

«Беларуская царква» — рэлігійна-гістарычны часопіс.

Выдаваўся ў 19561965 гг. у Чыкага (ЗША) ратапрынтным спосабам на беларускай мове з выкарыстаннем лацінкі і кірыліцы адначасова. Выйшла 29 нумароў. Тыраж 200—250 экз. Заснавальнік — Беларускі культурна-рэлігійны цэнтр, які ў сярэдзіне 1950-х гадоў аб'яднаў беларускую эміграцыю вакол царквы Хрыста Спаса (Збаўцы). Дэвіз — «Змагайся за еднасць народа!». Мэта дзейнасці — палітычная незалежнасць беларускай дзяржавы, стварэнне незалежнай грэка-каталіцкай царквы (уніяцкай), барацьбы супраць камуністычнай ідэалогіі. У часопісе пераважалі артыкулы гістарычнага і рэлігійнага зместу. Аўтарам большасці з іх быў вядомы на эміграцыі гісторык В. Пануцэвіч, якому належаць матэрыялы «Беларускай нацыянальная рэвалюцыя і БНР» (№ 8), «Аб нашым нацыянальным імені» (№ 11), «Літоўская метраполія пры Альгердзе і заўзятаяцаркоўная барацьба з Маскоўшчынай за тытулмітрапаліта» і «Хто займаў духоўнае становішча ў Літве…» (№ 16), «Калядкі як этнічны паказальнік усходняй мяжы Беларусі» (№ 6), «Пагоня і крыж Пагоні» (№ 18), «Жаніцьба Ягайлы» (№ 19), «Канстанцін Астрожскі» (№ 23), «Лірнік вясковы» (№ 25, пра У.Сыракомлю) і іншыя. Друкаваліся таксама артыкулы па мовазнаўстве: «Некаторыя заўвагі да мовы Пранцыся Скарыны» (№ 23) Пануцэвіча, «Гаворкі паўднёвага Палесся» М.Волаціча і іншыя; артыкулы гісторыкаў Беларусі, у тым ліку «Пранцысь Багушэвіч і Ян Карловіч» (№ 22 — 23), «Гімназіяльныя гады Пранцыся Багушэвіча» (№ 24), «Дунін-Марцінкевіч і паўстанне 1863 года» (№ 25) Г.Кісялёва. Надрукаваны абразок «Прыйдзі, Хрыстос!» Зоські Верас, казанні святароў царквы Хрыста Спаса «Аб Усяленскіх саборах», Аб арганізацыі царквы" А.Рэшаця, «Беларусы ў святле праўды Божай» Я. Тарасевіча і іншае.[1]

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 1: А — Беліца. — С.419 Матрунчык М. А.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарбінскі Ю. Беларускі рэлігійны друк на эміграцыі / Юры Гарбінскі // Запісы = Zapisy. — 2004. — Кніга 27. — С. 65—109.