Уладзіслаў Сыракомля
Людвік Кандратовіч | |
---|---|
польск.: Ludwik Kondratowicz | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ludwik Władysław Franciszek Kondratowicz |
Псеўданімы | NN, Уладзі́слаў Сыракомля |
Дата нараджэння | 17 (29) верасня 1823[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 (15) верасня 1862[1] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Бацька | Аляксандр Каятан Кандратовіч[d] |
Маці | Вікторыя са Златкоўскіх[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, перакладчык |
Гады творчасці | З 1844 |
Мова твораў | польская, беларуская |
Дэбют | верш «Паштальён», 1844, у часопісе «Athenaeum» (Вільня) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
rv-blr.com/biography/vie… | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Уладзіслаў Сырако́мля, сапраўднае імя Людвік Францішак Уладзіслаў Аляксандравіч Кандрато́віч (29 верасня 1823, фальв. Смольгаў, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер в. Смольгава, Любанскі раён, Мінская вобласць — 15 верасня 1862, Вільня; Крыптанімы: N.N., K., Ldwk Kndrtcz) — беларускі i польскі паэт-гуманіст, публіцыст, крытык, перакладчык, этнограф.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да шляхецкага роду Кандратовічаў герба «Сыракомля». Назву герба паэт узяў за творчы псеўданім.
Паходжанне і сталенне
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў фальварку Смольгаве Бабруйскага павета Мінскай губерні, у сям’і Аляксандра Каятана Кандратовіча i Вікторыі Златкоўскай, якія паходзілі з паланізаванай беларускай шляхты. Дзяцінства прайшло ў вандроўках па арандаваных бацькам фальварках Смолічах, Яськавічах, Кудзінавічах, Мархачоўшчыне на Міншчыне. Пачатковую адукацыю атрымаў дома[7].
У 1833—1837 гадах цягнулася школьнае навучанне, спачатку ў Нясвіжскай дамініканскай школе, тады ў школе ў Навагрудку[7]. Пазней працаваў у канцылярыі Радзівілаў (1840—1844). Тут ён меў магчымасць знаёміцца з класічнай літаратурай, перыёдыкай, архівам Радзівілаў, ммець зносіны з мясцовымі эрудытамі — выпускнікамі Віленскага ўніверсітэта, карыстацца ix кнігазборамі, наведваць літаратурныя вечарыны.
Сыракомля занатоўваў тут у дзённіку мясцовыя паданні, апавяданні пра мінуўшчыну Нясвіжа i яго саноўных гаспадароў, якія «свае імёны то золатам, то крывёю ўпісалі ў памяць народа»[7].
Жаніцьба і пераезды
[правіць | правіць зыходнік]У 1844 годзе ажаніўся з 16-гадовай Паўлінай Мітрашэўскай. Пасля вяселля ён звольніўся ca службы ў Радзівілаў i заарандаваў фальварак Залучча (над Нёманам ніжэй за Стоўбцы). Пісаць свае паэтычныя творы ён пачаў менавіта тут[7].
У 1852 годзе на працягу тыдня, падчас паморку халеры памерлі тры Сыракомлевы малалетнія дачкі (чацвёртае дзіцё, сын, выжыў)[крыніца?]. Паэт пісаў, што не меў «сілы праз свае горкія ўспаміны жыць далей у вёсцы, у мясціне, дзе калісьці жыццё працякала больш шчасліва»[крыніца?].
У верасні 1852 года Кандратовічы пераязджаюць у Вільню. У красавіку 1853 года пачынаюць арандаваць фальварак Барэйкаўшчыну (на ўсходзе ад Вільні, у бок Меднікаў). Тут Сыракомля і правёў рэшту жыцця і напісаў большасць сваіх твораў. Але, паводле яго слоў, сапраўды роднаю гэтая арандаваная сядзіба яму так i не стала[7]:
Тут не мае ні дом, ні глеба, |
Віленскі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Перад 1857 годам Сыракомля закахаўся ў акторку Гелену Кіркор (Маеўскую), жонку Адама Кіркора, сувязь пратрывала да 1858 года. З Геленай Уладзіслаў сустракаўся у замежжы, у часе яе выездаў на гастролі. Хочучы апраўдацца за «грахоўнае» каханне, Сыракомля напісаў паэму «Стэла Фарнарына», у якой апавядалася пра каханне знакамітага італьянскага мастака Рафаэля да лекаравай дачкі Стэлы. Паэму сустрэлі варожа, шляхта забараняла сваім дочкам нават браць яе ў рукі[7].
У Познань Сыракомля ездзіў не толькі дзеля каханай. Ён наладжваў сувязі з патрыятычнымі асяродкамі Прусіі i Аўстрыі, абмяркоўваў магчымасць супольных дзеянняў[7]. Пасля гэтых паездак за паэтам быў арганізаваны таемны нагляд.
З 1860 года Сыракомля працаваў у газеце «Kurier Wileński».
У красавіку 1861 выступіў на патрыятычнай маніфестацыі ў Коўне з вершамі. Выехаў з чужым пашпартам у Варшаву, а на зваротным шляху быў арыштаваны і зняволены ў віленскую турму. Быў пад арыштам на працягу месяца. Сябры неўзабаве дамагліся вызвалення Сыракомлі як хворага на сухоты[7]. Паэт быў вызвалены пад нагляд паліцыі, ён мусіў знаходзіцца ў сваім маёнтку пад хатнім арыштам.
У гэты час дом Сыракомлі часта наведвала паэтка-пачнальніца Зоф’я Манькоўская[8], якая даводзілася яму пляменніцай яго швагра. У 1862 годзе паэт падараваў ёй аўтограф верша «Да панны Зоф’і Манькоўскай», чым дабраславіў яе «спяваць пасля яго на сіратлівай Літве»[9].
Памёр 15 верасня 1862 года ў сваім маёнтку. Пахаваны на віленскіх могілках Роса.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У адным з першых сваіх вершаваных пасланняў знаёмай ён намаляваў карціну цяжкага, гаротнага становішча селяніна, падкрэсліваў яго душэўную прыгажосць i дабрыню[10]:
З палацаў, пыхлівых адвечна, Красуня, сыдзі ў маю хатку, |
Цалкам яго паэтычны талент раскрыўся ў Залуччы. Дэбютаваў вершаванай гутаркай «Паштальён», напісанай паводле пачутай у Міры гісторыі («народнай гутаркі») і надрукаванай у віленскім часопісе «Athenaeum» («Атэнэум», 1844, т. 6). Гутарка была перакладзена ў скарочаным варыянце Л. Трэфалевым, стала папулярнай рускай народнай песняй («Калі я на пошце служыў ямшчыком…»). У «Athenaeum» друкаваліся i іншыя яго вершы i празаічныя творы. Яны пачалі выдавацца i асобнымі зборнікамі, хадзілі ў рукапісах, завучваліся на памяць. Ужо ў падзагалоўку «Паштальёна» — «народная гутарка» — вызначыўся асноўны жанр яго паэтычных твораў, героем якіх звычайна быў беларускі селянін або шляхціц. Паэт падкрэсліваў адзінства сваёй творчасці з народам, яго інтарэсамі i спадзяваннямі. Ён пісаў, «Не я пяю, а люд божы…» У гэты час убачылі свет яго гутаркі «Хадыка», «Высакародны Ян Дэмбарог», шэраг вершаў. Паэт Кандратовіч, які ўзяў сабе псеўданім Уладзіслаў Сыракомля (ад радавога герба), займаўся таксама i перакладамі з латыні, публіцыстыкай, пісаў «Гісторыю літаратуры ў Польшчы»[10].
Творчасць Сыракомлі адметная палымяным патрыятызмам, глыбокім веданнем гісторыі Бацькаўшчыны, характару, звычаяў, асаблівасцей нацыянальнай псіхалогіі беларусаў. У сваіх творах ён апяваў хараство наднёманскіх краявідаў, падкрэсліваючы, што яны даражэйшыя за славутыя замежныя. Яго вабілі i гістарычныя падзеі, што сведчылі пра патрыятызм продкаў, пра ix імкненне да свабоды i шчасця, гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля вызвалення Айчыны. Гэты матыў прагучаў у яго творах «Соф’я, княжна Слуцкая», «Марцін Студзенскі». Гораду Нясвіжу i яго былым уладарам паэт прысвяціў 6 санетаў, якія аб’яднаў у цыкле «Успаміны пра Нясвіж» (1844). У адным з ix пад назвай «Труны Радзівілаў у езуіцкім касцёле» гаварылася[10]:
Былі й яны людзі — тут блюзіць не буду, Ды што, каб яны раптам з трун паўставалі, |
У 1856 годзе Сыракомля зноў вярнуўся да гэтай тэмы. У вершы «Ілюмінацыя» ён расказаў пра гісторыю, пачутую ад старой гараджанкі: калі адна з жыхарак Нясвіжа, у якой захварэў на воспу сын, адмовілася ў дзень імянін Радзівіла выставіць палаючую паходню, панскі служка павыбіваў у яе хаце вокны, выгнаў гаспадыню на вуліцу i прымусіў яе выконваць загад[10]:
Там венгерскае п'юць, забаўляюцца госці |
Выказваючы спачуванне i сімпатыю да беднага люду, прапаведуючы дабро i гуманізм, паэт параўноўваў сябе з вясковым лірнікам, які «ў дарагой старонцы будзе граць людзям». Ён лічыў неабходным дапамагчы народу ўсвядоміць, што ён сам гаспадар на сваёй зямлі. Адзін з яго герояў-сялян гаварыў: «Я край мой кармлю адвеку i маю права звацца чалавекам». Паводле Сыракомлі, вялікую ролю ў выхаванні самасвядомасці i годнасці нацыі павінна адыграць гістарычнае асветніцтва. Таму шэраг яго празаічных i навуковых твораў прысвечаны менавіта праблемам гісторыі, этнаграфіі i мовы беларусаў. Сярод ix «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Кароткае даследаванне мовы i характеру паэзіі русінаў Мінскай правінцыі» (1856), «Мінск» (1857), «Нёман ад вытокаў да вусця» (1861), нататкі аб мінулым Нясвіжа для кнігі М. Балінскага «Старажытная Польшча», шматлікія артыкулы ў перыядычным друку. Характэрнай рысай творчасці Сыракомлі быў i своеасаблівы рамантызм — без узрыўных вулканічных пачуццяў i ўзлётаў, такі, які «моцна трымаўся зямлі». Шырока выкарыстоўваў паэт сюжэты i вобразы беларускага фальклору. Асабліва моцна захапіў яго лірызм беларускіх народных песень, уплыў якіх адчуваецца ў вершах «Крук», «Груган», «Жніўная песня», «Доля» i інш. У апошнім з ix Сыракомля з горыччу i надзеяй пісаў[10]:
Дзе ты лепшая, дзе доля? Прыбудзь — хай пазнаем, |
З друку выйшлі 6 тамоў яго перакладаў паэтаў-лаціністаў XVI—XVIII стст., некалькі зборнікаў паэм-гутарак, «Гісторыя літаратуры ў Польшчы…» (т. 1—2, 1850—1852), паэма «Маргер» (1855). У тэатры была пастаўлена яго п'еса «Хатка ў лесе»[10].
Перакладаў на польскую мову творы разнастайных рускіх, французскіх, украінскіх, нямецкіх і лацінскіх паэтаў. Сярод найбольш значных працаў — пераклады твораў Гётэ, Гейнэ, Лермантава, Шаўчэнкі, Някрасава, Беранжэ і іншых. Творы У. Сыракомлі лічацца аднымі з найлепшых перакладаў паэзіі ў гісторыі польскай мовы.
Пісаў найчасцей на польскай мове. У большасці сваіх твораў адлюстроўваў жыццё ў Беларусі, яе гісторыю. Аўтар апрацовак беларускіх народных казак. З беларускамоўных твораў Сыракомлі захаваўся верш «Добрыя весці» (1848, 1861), прысвечаны рэвалюцыйным падзеям у Еўропе. Таксама паэту часта прыпісваецца напісаная па-беларуску лірычная мініяцюра «Ужо птушкі пяюць усюды», хаця газета «Kurjer Litewski», дзве верш упершыню з’явіўся пад іменем Сыракомлі, праз некалькі дзён надрукавала абвяржэнне, паводле якога аўтарам быў Чэслаў Янкоўскі.[11]
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Памяці Сыракомлі прысвяцілі свае вершы Я. Лучына, А. Плуг, Я. Купала. Яго вобраз выведзены ў аповесці А. Мальдзіса «Восень пасярод вясны» (1984).
У Барэйкаўшчыне створаны музей-бібліятэка Сыракомлі, яго імем названа вуліца ў Нясвіжы[7] і Мінску. У Варшаве у гонар паэта названыя адразу дзве вуліцы: вуліца Людвіка Кандратовіча і вуліца Уладзіслава Сыракомлі.
У 1993 годзе быў адкрыты бюст Сыракомлі ў Старым парку Нясвіжа[12].
У Вільні на доме, у якім памёр паэт (вул. Барбары Радзівіл, 3), змешчана памятная шыльда[13].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Przekłady poetów polsko-łacińskich epoki zygmuntowskiej
- Gawędy i rymy ulotne (1853)
- Urodzony Jan Dęboróg
- Poezje ostatniej godziny
- Wyzwolenie włościan
- Margier. Poemat z dziejów Litwy (1855)
- Margier Konstantego Gorskiego
- Wielki Czwartek (1856)
- Janko Cmentarnik (1857)
- Kasper Kaliński (1858)
- Chatka w lesie (1855—1856)
- Hrabia na Wątorach (1856)
- Możnowładcy i sierota (1859)
- Wiejscy politycy (1858)
- Wojnarowski
- Podróż swojaka po swojszczyźnie
- Dzieje literatury w Polsce
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Выбраныя творы. Мн., 1966.
- Вандроўкі па маіх былых ваколіцах: Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў. Мн., 1992.
- Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка. Мн., 1993.
- Выбраныя творы. — Мн .: Беларуская навука, 2011. — 580 с. — (Беларускі кнігазбор ; Серыя 1. Мастацкая літаратура). — 2 000 экз. — ISBN 978-985-08-1260-5.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Быков П. В. Сырокомля, Владислав // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXII. — С. 210–212.
- ↑ Кондратович, Людвиг-Владислав // Русский биографический словарь — СПб.: 1903. — Т. 9. — С. 99–101.
- ↑ а б Ludwik Kondratowicz. // Album biograficzne zasłużonych Polaków i Polek wieku XIX — Т. I. — С. 407–411.
- ↑ Інтэрнэт-энцыклапедыя Праверана 21 красавіка 2017.
- ↑ Сырокомля Владислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/kondratowicz-ludwik-wladyslaw/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з Сыракомля Уладзіслаў // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- ↑ АСОБА І ТВОРЧАСЦЬ ЗОФ’І МАНЬКОЎСКАЙ (АДАМА М-СКАГА) У КАНТЭКСЦЕ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
- ↑ Тшашчкоўская Зоф'я Адамаўна // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- ↑ а б в г д е Памылка ў зносках: Няслушны тэг
<ref>
; для зносакМАБ3
няма тэксту - ↑ Антон Францішак Брыль. Аўтарства верша «Ужо птушкі пяюць ўсюды…»: Чэслаў Янкоўскі. // «Роднае слова» 1/2019.
- ↑ Варава, А. Вандроўка па Сыракомлевых ваколіцах // Planeta Belarus. — 14.01.2019.
- ↑ Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні Архівавана 1 лютага 2017., TUT.BY, 6.08.2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сыракомля Уладзіслаў // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- Мархель У. І. Сырако́мля Уладзіслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 321—322. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Цвірка К. Слова пра Сыракомлю. — Мн., 1975.
- Мархель У. Лірнік вясковы. — Мн., 1983.
- Мархель У. Вяшчун славы і волі: Уладзіслаў Сыракомля. — Мн., 1989.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. Т. 5.
- Уладзімір Мархель. Сырако́мля Уладзіслаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 459. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Уладзіслаў Сыракомля: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 180-годдзю з дня нараджэння польскага і беларускага паэта і этнографа, Мінск-Любань, 29-30 верас. 2003 г. Рэдкал.: А. Мальдзіс і інш. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2004. — 160 с.
- Луцкевіч Антон. Падсьведамае і сведамае ў 'душы беларускай' Сыракомлі // Студэнская думка. 1925. № 1. С. 12-15. // на pawet.net
- Луцкевіч Антон. Аб беларускай душы Сыракомлі // Наша слова.pdf № 5 (57), 1 лютага 2023. // на pawet.net
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Уладзіслаў Сыракомля ў Вікіцытатніку | |
Уладзіслаў Сыракомля ў Вікікрыніцах | |
Уладзіслаў Сыракомля на Вікісховішчы |
- Песні польскіх часоў
- Дасье БелТА(недаступная спасылка)
- Ludwik Kondratowicz — некаторыя творы У. Сыракомлі
- Нарадзіліся 29 верасня
- Нарадзіліся ў 1823 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 15 верасня
- Памерлі ў 1862 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на могілках Роса
- Члены Кракаўскага навуковага таварыства
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Этнографы Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Крытыкі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Паэты Беларусі
- Польскамоўныя паэты
- Публіцысты Беларусі
- Уладзіслаў Сыракомля