Перайсці да зместу

Белорусский голос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беларускі голас (1910))
«Белорусский голос»
Тып газета
Заснавана 24 студзеня 1910
Спыненне публікацый 3 сакавіка 1910
Палітычная прыналежнасць рускі нацыяналізм[d] і заходнерусізм
Мова руская
Галоўны офіс

Беларускі голас (руск.: Белорусский голос) — грамадска-палітычная і літаратурная газета, якая выдавалася ў Гомелі з 24 студзеня (6 лютага) па 3 (16) сакавіка 1910 года на рускай мове (друкаваліся таксама беларускія народныя песні на «беларускім прыслоўі»). Газета з’яўлялася фактычна друкаваным органам гомельскага аддзялення Саюза рускага народа і стаяла на пазіцыях заходнерусізма, лічачы беларусаў адной з галін рускага народа. Выходзіла два разу ў тыдзень у сераду і нядзелю. Рэдактар і выдавец А. Ф. Беняш-Кржыжэц.

Абвясціла сябе «беспартыйнай» газетай, якая мае намер «усебакова асвятляць жыццё беларускага краю», абмяркоўваць праблемы культуры, гандлю і прамысловасці, высвятляць патрэбы рабочага і рамесніцкага люду, друкаваць раманы, аповесці, п’есы, вершы, сатырычныя творы і карыкатуры. Аднак з-за адсутнасці здольных супрацоўнікаў праграма газеты не выконвалася. У ліку галоўных мэт рэдакцыі быў намер аб’яднаць праваслаўнае насельніцтва для барацьбы супраць «іншародцаў», правесці правых кандыдатаў на выбарах у Дзяржаўную думу і ўстановы мясцовага самакіравання. У закліках да выбаршчыкаў газета агітавала за «нацыяналістаў» і «добрых гаспадароў». Не прызнавала нацыянальнай самастойнасці беларусаў, залічвала іх да рускага народа. У артыкуле «Нацыянальная самасвядомасць» (31 студзеня) мэту нацыянальнага руху газета бачыла ў тым, каб выцесніць «іншародцаў» з эканамічнага, сацыяльна-палітычнага жыцця і культуры, вызваліць Расійскую імперыю ад «унутранага заваявання» з боку «яўрэяў, палякаў, армян ды іншых», а ў крайнім выпадку — выслаць іх з краіны. Газета перадрукоўвала экстрэмісцкія артыкулы лідара Саюза рускага народа Г. Меншыкава, яго пратэст супраць «захопу яўрэйствам Адэсы, Кіева, Мінска, Нікалаева і інш.». Змяшчала вершы мясцовых аўтараў на хрысціянскую тэматыку, павучанні гомельскага епіскапа, надрукавала некалькі беларускіх песень і загадак. Шмат увагі аддавала гарадской гаспадарцы. У рэзкай палеміцы з газетай «Полесье» абараняла інтарэсы гарадскога галавы І. Дамброўскага, заклікала байкатаваць яўрэйскіх гандляроў.

Газета не зацікавіла шырокае кола чытачоў, і на 10-м нумары яе выданне было спынена.