Беларускі звон (газета, 1931)
Выгляд
| «Беларускі звон» | |
|---|---|
| | |
| Тып | газета |
| Заснавана | 6 студзеня 1931 |
| Спыненне публікацый | 2 снежня 1932 |
| Палітычная прыналежнасць | Цэнтральны саюз культурных і грамадскіх арганізацый |
| Мова | беларуская |
| Галоўны офіс | |
«Беларускі звон» — штотыднёвая газета, орган Цэнтрасаюза (Цэнтральнага саюза культурных і гаспадарчых арганізацый). Замяніла газеты «Наперад», «Народны звон». Выходзіла ў Вільні з 6 студзеня 1931 па 2 снежня 1932 года, разам 58 нумароў. Рэдактар-выдавец М. Сіняўскі. Газета публікавала матэрыялы пра культурнае і нацыянальнае жыццё беларусаў у Польшчы, выступала супраць рэпрэсій у БССР.[1][2]