Беларускі корпус (Заходні фронт)
Артыкул трэба цалкам перапісаць. |
| Беларускі корпус | |
|---|---|
| Тып | воінскае фарміраванне |
Беларускі корпус — планаванае нацыянальнае вайсковае злучэнне, якое Цэнтральная беларуская вайсковая рада збіраліся сфарміраваць на Заходнім фронце ў 1917 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дэлегацыя ЦБВР атрымала ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада 1917 года атрымала дазвол галоўнакамандуючага генерала Духоніна на фарміраванне нацыянальных беларускіх часцей. Паводле дазволу фарміраванне мусіла здзяйсняцца праз беларусізацыю дзейных часцей былой Рускай імператарскай арміі на Заходнім фронце. Кіраўніком аддзела вайсковых фарміраванняў ЦБВР генералам Кіпрыянам Кандратовічам было спланавана фарміраванне палка, а потым і корпуса, і план быў зацверджаны Стаўкай.
Аднак, фарміраванне 1-га Мінскага беларускага палка пачалося толькі 24.11.1917 года — ужо пасля кастрычніцкага перавароту бальшавікоў і адхілення імі генерала Духоніна, а 9.12.1917 года гэты полк расфарміраваны бальшавікамі. Такім чынам, да фарміравання нацыянальнага беларускага корпуса на Заходнім фронце так і не дайшло.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жаўнеры БНР / Алег Латышонак. — 3-е выд., перапрацаванае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 373 с.
- Езавітаў К. Беларуская Вайсковая Цэнтральная Рада // Крывіч № 1(7), 1924.