Беларускі прафсаюз банкаўскіх і фінансавых работнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі прафсаюз банкаўскіх і фінансавых работнікаў
Адміністрацыйны цэнтр  Мінск
Адрас Мінск, праспект Пераможцаў, 21
Тып арганізацыі прафесійны саюз
Заснаванне
Дата заснавання 1995
Член у
bank.1prof.by

Беларускі прафсаюз банкаўскіх і фінансавых работнікаў — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аб’ядноўвае работнікаў банкаўскага сектара.

Першыя весткі аб стварэнні на тэрыторыі Беларусі прафсаюза банкаўскіх работнікаў адносяцца да 1919 года, калі на беларускай тэрыторыі пачаў дзейнічаць Саюз работнікаў фінансава-кантрольнай справы «Фінкапраца». Таксама важным этапам у станаўленні прафсаюзнага руху банкаўскіх работнікаў з’яўляецца праведзены ў 1931 годзе І Усебеларускі з’езд прафсаюза фінансава-банкаўскіх работнікаў, які аб’яднаў прафсаюзныя арганізацыі банкаўскай сістэмы БССР у адзіную арганізацыю[1].

Сучасны Беларускі прафсаюз банкаўскіх і фінансавых работнікаў быў зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі РБ 7 чэрвеня 1995 года[2].

Зноскі