Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі
Адміністрацыйны цэнтр  Мінск
Адрас Мінск, праспект Пераможцаў, 21
Тып арганізацыі прафесійны саюз
Заснаванне
Дата заснавання 1990
estu.1prof.by

Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Першыя настаўніцкія прафсаюзы на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў 1906 годзе ў Віцебску і Мінскай губерні. Да 1907 году ў Беларусі існаваў ужо 101 настаўніцкі прафсаюз.

Да 1919 года прафсаюзы педагогаў мелі нелегальную форму. Першым легальным прафсаюзам настаўнікаў стаў Усерасійскі саюз работнікаў асветы і сацыялістычнай культуры. У 1934 годзе з Усерасійскага саюза работнікаў асветы і сацыялістычнай культуры былі выдзелены прафсаюз работнікаў пачатковых і сярэдніх школ, прафсаюз работнікаў вышэйшай школы і навуковых устаноў, прафсаюз работнікаў дашкольных устаноў і прафсаюз работнікаў палітпрасветустаноў. У 1948 годзе адбываецца аб’яднанне прафсаюза работнікаў пачатковых і сярэдніх школ з прафсаюзам дашкольных устаноў у прафсаюз работнікаў асветы. У 1957 годзе адбылося аб’яднанне прафсаюзаў работнікаў асветы, работнікаў вышэйшай школы і навуковых устаноў БССР у прафсаюз работнікаў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў БССР.

У час перабудовы, у 1990 годзе, на аснове прафсаюза работнікаў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў Беларускай ССР быў створаны Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]