Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў
| Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў | |
|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр |
|
| Адрас | Мінск, праспект Пераможцаў, 21 |
| Тып арганізацыі | прафесійны саюз |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 1990 |
| Член у | |
| stroy.1prof.by | |
Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Першая спроба стварэння прафсаюза будаўнікоў на тэрыторыі Беларусі была зроблена ў Гомелі ў 1904 годзе. У 1907 годзе прафсаюзы будаўнікоў былі арганізаваны ў Мінску, Слоніме і Пінску.
У БССР будаўнікі былі аб’яднаны ў прафсаюз будаўнічых работнікаў БССР. У 1931 году прафсаюз будаўнічых работнікаў бы падзелены на тры розных прафсаюза: работнікаў прамысловага і камунальна-жыллёвага будаўніцтва, работнікаў чыгуначнага, партовага і дарожнага будаўніцтва і работнікаў цэментава-керамічнай прамысловасці. У 1957 усе тры прафсаюзы былі зноў аб’яднаны ў Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. 5 верасня 1990 года прафсаюз правёў з’езд, на якім прыняў статут і аддзяліўся ад УЦСПС[1].