Беларускі прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму
| Беларускі прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму | |
|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр |
|
| Адрас | Мінск, праспект Пераможцаў, 21 |
| Тып арганізацыі | прафесійны саюз |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 1990 |
| kult.1prof.by | |
Беларускі прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аб’ядноўвае работнікаў сферы культуры, мастацтва, тэлерадыёвяшчання, паліграфіі, кнігавыдання, сродкаў масавай інфармацыі, друку, фізічнай культуры, спорту і турызму.
Першыя прафсаюзы работнікаў сферы інфармацыі - прафсаюзы друкароў - з’явіліся ў Беларусі яшчэ ў 1901 годзе.
З 1920 года ў БССР існавалі прафсаюзы работнікаў мастацтваў, паліграфічнай вытворчасці і друку і работнікаў палітыка-асветных устаноў. У 1953 годзе прайшоў устаноўчы з’езд прафсаюза работнікаў культуры БССР.
У ходзе перабудовы і стварэння ФПБ, у 1990 годзе прафсаюз работнікаў культуры БССР адлучыўся ад УЦСПС і ў 1995 годзе перайменаваўся ў Беларускі прафсаюз работнікаў культуры. У 2015 годзе прафсаюз быў перайменаваны ў Беларускі прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.