Беларускі прафсаюз работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі прафсаюз работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці
Адміністрацыйны цэнтр  Мінск
Адрас Мінск, Старавіленская вуліца, 100-А
Тып арганізацыі прафесійны саюз
Заснаванне
Дата заснавання 1990
energo.1prof.by

Беларускі прафсаюз работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

У 1931 годзе ўпершыню быў створаны прафсаюз работнікаў сланцавай і тарфяной прамысловасці БССР. У 1953 годзе прафсаюз быў рэарганізаваны ў прафсаюз работнікаў электрастанцый і электрапрамысловасці. У 1990 годзе прафсаюз атрымаў незалежнасць ад УЦСПС атрымаўшы назву Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, электратэхнічнай і паліўнай прамысловасці. Сваю сучасную назву атрымаў у 2016 годзе.

У складзе прафсаюза прысутнічаюць пярвічныя арганізацыі на Беларускай АЭС, у міні-футбольным клубе «Вітэн», у РУП «Белэнергабуд», а таксама пярвічныя арганізацыі ў падраздзяленнях Белэнерга і Белпаліўгаза.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]