Перайсці да зместу

Беларускі работнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беларускі работнік (1943))
«Беларускі работнік»
Тып газета
Заснавана 1943
Спыненне публікацый 1944
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Беларускі работнік» — штотыднёвая газета для беларусаў-«остарбайтэраў». Выдавалася на беларускай мове ў Берліне (пач. 1943 — сяр. 1944) пад кантролем германскіх уладаў. Выйшла не менш за 41 нумар. Друкаваў агляды міжнароднага жыцця, звесткі пра дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый, навукова-папулярныя матэрыялы, вершаваныя і празаічныя творы беларускіх аўтараў. Рэдактары В. Тумаш, С. Грынкевіч.[1]

  1. ЭнГістБел, Т.1 с.452 Жумар С. У.