Вітаўт Тумаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Тумаш)
Вітаўт Тумаш
Дата нараджэння 20 снежня 1910(1910-12-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1998(1998-04-27) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, гісторык, грамадскі актывіст
Навуковая сфера гісторыя
Альма-матар
Член у

Вітаўт Тумаш (псеўд.: Р. Максімовіч, Андрэй Багровіч, Сымон Брага, Гарыгляд, Раман Шарупіч, Язэп Яшчар; крыпт.: В. Т.) (20 снежня 1910, в. Спягліца, Вілейскі павет — 27 красавіка 1998, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, лекар, скарыназнавец. Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даваенная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскую беларускую гімназію, медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім жыцці; узначальваў «урад» Таварыства прыяцеляў беларусаведы пры Універсітэце Стэфана Баторыя.

Дзейнасць падчас вайны[правіць | правіць зыходнік]

У 19401941 гг. быў старшынёй Лодзінскага аддзела Беларускага камітэта самапомачы, членам створанага ў Берліне (19 чэрвеня 1941 г.) Беларускага нацыянальнага цэнтра[1]. У ліпені — лістападзе 1941 г. бургамістр Мінска. Супольна з ваенным камендантам падпісаў у ліпені 1941 г. загад пра стварэнне Мінскага гета[2]. «Хацеў як найхутчэй зьехаць зь Менску і прапанаваў Іваноўскаму сваю пасаду, абяцаў нават узяць на сябе неабходныя фармальнасьці перад нямецкімі ўладамі»[3]. У канцы 1941 г. пераехаў у нацысцкую Германію.

На эміграцыі[правіць | правіць зыходнік]

Германія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пераезду ў Германію, займаўся лекарскай практыкай і працаваў у берлінскім аддзеле Самапомачы. У 1943 г. — рэдактар газеты «Раніца». Выкарыстоўваючы тэксты, апублікаваныя ў газеце «Раніца» і атрыманымі асабіста ад Л. Геніюш, падрыхтаваў да друку зборнік вершаў аўтаркі «Ад родных ніў». Пасля вайны жыў у пасляваеннай Германіі і ЗША, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці і навуковай дзейнасці. У 1946 г. у лагеры DP Ватэнштэт выдаваў часопіс «Мэдычная Думка»[4].

ЗША[правіць | правіць зыходнік]

У 1948 г. В. Тумаш пераехаў у ЗША. Адзін з заснавальнікаў і шматгадовы (19551982 гг.) старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва; быў членам Беларуска-амерыканскага задзіночання і старшынёй её Нью-Ёркскага аддзела. Напачатку 1952 г. Вітаўт Тумаш згадзіўся на просьбу Прэзідэнта БНР М. Абрамчыка рэдагаваць газету «Беларус»Але выдаўшы два нумары (№ 1 і 2) ад рэдагавання адмовіўся[5]. З 1979 да 1982 гг. старшыня Фундацыі імя П. Крэчэўскага[6].

Раптоўна памёр ад кровазліцця ў мозг. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку ў Нью-Джэрсі (ЗША).

Прозвішча[правіць | правіць зыходнік]

Сярод балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў вядомае двухасноўнае імя Tumašas, з асновамі Tu-, Maš-[7]. Аснова Tu- як у імені Tu-sum'as, ад якога тапонім Тусуманцы. Аснова Maš- як у імені Maš-tar'as, ад якога тапонім Маштаркі.

Ад імені Tumašas тапонім Тумашаўцы каля Жалудка (як і Тумашава Спягліца, таксама ў паласе ўздоўж цяперашняй літоўскай мяжы).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбраныя творы / Вітаўт Тумаш; [Ад рэд. Г. Сагановіч]. — Мн.: [Б.в.], 2002. — 246 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»; Серыя «Досьледы»). — ISBN 978-5272-09-2.

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ад сіняга неба да шэрай зямлі. Трыццацілетні творчы шлях Натальлі Арсеньневай / С. Брага // Бацькаўшчына. — 1952. — № . — 25 сакавіка. — С. 4 — 5; № . — 6 красавіка. — С. 3 — 4.
  • Аляксандра Ружанец-Ружанцоў. Да 60-годзьдзя жыцьця / В. Т. // Запісы БІНІМ. — 1954. — № 1 (5). — С. 41 — 43.
  • Аўген фон Энгэльгардт / Р. Максімовіч // Бацькаўшчына. — 1948. — № 41 (44). — 26 сьнежаня. — С. 2.
  • Беларускаму календару 450 гадоў / С. Брага // Беларус. — 1972. — № 188. — Сьнежань. — С.
  • Беларуская Віленская гімназія // Полацак. — 1992. — № 3 (13). — С. 48 — 52; № 4 (14). — С. 55 — 57; № 5 (15). — С. 49 — 51; № 9 .919). — С. 37 — 40.
  • Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва: Да 25-годзьдзя дзейнасці // Запісы. — 1977. — Кн. 15. — С. 79 — 81, 83.
  • Верны сын Лагойскай зямлі / Р. Максімовіч // Беларус. — 1972. — № 185. — Верасень. — С. 4.
  • Даклад пра Рыгора Хадкевіча / Прысутны // Беларус. — 1969. — № 151. — С. 5[8].
  • Ліст у Рэдакцыю / В. Тумаш // Бацькаўшчына. — 1956. — № 27 (309). — 1 ліпеня. — С.[9]
  • Рэферат у Ню Брансьвіку // Беларус. — 1966. — № 110. — С. 6[10].
  • У Беларускім Інстытуце Навукі і Мастацтва / Б. С. // Беларус. — 1966. — № 110. — С. 1[11].
  • Угодкі друку на беларускай зямлі / С. Брага // Беларус. — 1972. — № 186. — Кастрычнік. — С.
  • Францішак Скарына з Полацку / В. Тумаш // Беларускі свет. — 1989. — № 21 (50). — С. 19 — 32.

Зноскі

  1. Пратакол нарады прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў і ўстанаваў з Нямеччыны і Гэнэральнай Губэрні, адбытай 19 чэрвеня 1941 г. у Бэрліне [З калекцыі М. Шчорса] // За дзяржаўную незалежнасць Беларусі (For national independence of Byelorussia): Дакуманты і матар’ялы сабраныя і падрыхтаваныя для публікацыі І. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай цэнтральнай рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага. — Лёндан: выданьне Беларускай цэнтральнай рады, 1960. — 198 с. — С. 77 — 78.
  2. Рэйн, Л. Каралі і пешкі: Калабарацыя ў Беларусі ў час Другой сусветнай вайны / Леанід Рэйн; [пер. з англ. мовы В. Рубінчыка]. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 442 с. — С. 284. — ISBN 978-5-00076-029-1. Са спасылкай: Архіў Яд ва-Шэм М41/112 «Загад аб стварэньні жыдоўскага гета ў Менску»
  3. Туронак, Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі / Юры Туронак. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — 877, [1] с., [12] л. іл. — С. 231. — ISBN 978-80-86961-13-2. Са спасылкай: Ліст Я. Найдзюка-Александровіча да аўтара ад 13.11.1978
  4. Гарбінскі, Ю. Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка, графічныя друкі, 1945—2005 = Belarusian religious publishing in the West: periodicals and graphic prints, 1945—2005 / Юры Гарбінскі; Беларускі інстытут навукі й мастацтва; Катэдра беларускай філялёгіі, Факультэт прыкладной лінгвістыкі і ўсходнеславянскіх філялёгіяў, Варшаўскі унівэрсытэт; Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук. — Варшава — Нью-Ёрк: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 2009. — 884, [4] с. — С. 556. — (The history of Belarusian diaspora; № 7). — ISBN 978-83-920472-7-8.
  5. Юрэвіч, Л. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947—2000) / Лявон Юрэвіч; [Іменны паказ. А. і Н. Гардзіенкі]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2006. — 254, [1] с. — С. 76 — 77. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 8). — ISBN 985-504-037-6.
  6. Гардзіенка, Н., Юрэвіч, Л. Рада БНР, 1970 — 1982: Падзеі і дакументы / Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч; Беларускі інстытут навукі і мастацтва. — Мн.: Кнігазбор, 2014. — 300 с., [6] л. іл. — С. 62. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 23). — ISBN 978-985-7119-10-3; Мерляк, К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі = Activity of Constant Mierlak in the Emigration: Праніклівасьць і практычны падыход / Канстанцін Мерляк. — Нью Ерк, 1992. — 476 с., 1 л. партр. — С. 412.
  7. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 113.
  8. Рэферат В. Тумаша ў Таронта (Канада) пра гетмана Рыгора Хадкевіча як паслядоўніка Ф. Скарыны ў выдавецкай галіне
  9. Катэгарычнае адмежаванне ад публікацый І. Касяка.
  10. Рэферат В. Тумаша — Агляд жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны ў святле архіўных знходак
  11. Рэферат В. Тумаша — «Калі нарадзіўся і памёр доктар Скарына»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]