Беларускі саюз у Польшчы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Беларускі саюз у Польшчы (БСП, польск.: Związek Białoruski w Rzeczypospolitej Polskiej) — аб’яднанне беларускіх арганізацый у Польшчы. Сядзіба аб’яднання знаходзіцца ў Беластоку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі саюз у Польшчы зарэгістраваны 15 сакавіка 1993 года. Яго ўтварылі: Беларускае аб’яднанне студэнтаў (Беласток), Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне (Беласток), Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» (Беласток), Праграмная рада штотыднёвіка «Ніва» (Беласток), Звяз беларускай моладзі (Беласток), Беларускае культурнае таварыства «Хатка» (Гданьск).

Восенню 1993 года ў БСП уступіла Беларускае гістарычнае таварыства. Першым старшынёй саюза стаў юрыст Пётр Юшчук. Цяпер кіраўніком з’яўляецца Яўген Вапа.

Галоўнай задачай аб’яднання з'яўляецца каардынацыя дзейнасці беларускіх арганізацый.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]