Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» — аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў Польшчы, якія пішуць на беларускай мове. Літаратуразнаўцы атаясамліваюць іх з асобнай беларускай літаратурнай групай (так званыя «белавежцы»)[1]. У цяперашні час яно аб’ядноўвае каля 20 пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы. Членамі аб’яднання, сярод іншых, з’яўляюцца Ян Чыквін, Аляксандр Баршчэўскі, Віктар Швед, Надзея Артымовіч і Міра Лукша. Да яго таксама належалі Сакрат Яновіч і Георгій Валкавыцкі. Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» — адзіная за межамі Беларусі арганізацыя пісьменнікаў, якія пішуць на беларускай мове. Гэта таксама адзіная літаратурная арганізацыя створаная нацыянальнай меншасцю, якая пражывае ў Польшчы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аб’яднанне пачало стварацца ў кастрычніку 1956 года, што актывізавала дзейнасць беларускіх пісьменнікаў і давала надзею на ўзнікненне арганізаванага літаратурнага руху. Стварэнне аб’яднання было яшчэ адным элементам інстытуцыяналізацыі беларускай нацыянальнай меншасці, якая прыпала на гэты час (пасля стварэння Беларускага грамадска-культурнага аб’яднання ў 1956 і з’яўлення першага нумара штотыднёвіка «Ніва» 4 сакавіка 1956 г.). Першапачаткова штотыднёвік «Ніва» друкаваў творы маладых літаратараў (быў створаны існуючы да сёння раздзел «Літаратурная старонка», прызначаны для прэзентацыі твораў «белавежцаў») вялася дыскусія на тэму мэтазгоднасці стварэння ўласнага аб’яднання[2].

8 чэрвеня 1958 года ў рэдакцыі «Нівы» адбыўся арганізацыйны з’езд Беларускага літаратурнага аб’яднання, першым кіраўніком якога быў Георгій Валкавыцкі. У 1962 годзе аб’яднанне, ужо пад назвай «Белавежа», аддзялілася ад «Нівы» і стала аддзелам БГКТ[3]. У пачатковым перыядзе дзейнасці аб’яднання найбольш актыўнымі былі: Янка Анісеровіч, Ян Чыквін, Дзмітрый Шатыловіч, Віктар Швед, Аляксандр Баршчэўскі і Уладзімір Гайдук. Першым выданнем аб’яднання (і ў той жа час першым зборнік паэзіі выдадзеным у пасляваенным Беластоку)[4], стаў альманах «Рунь», у якім было надрукавана сямнаццаць вершаў беларускіх аўтараў). Да пачатку 70-х з’явіліся першыя томікі паэзіі членаў «Белавежы».

У 1970—1977 гадах да аб’яднання далучылася 34 асобы, у тым ліку Надзея Артымовіч[5].

У 1990 аб’яднанне аддзялілася ад Беларускага грамадска-культурнага таварыства і стала незалежнай арганізацыяй Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа». У тым жа годзе пачалося выданне Бібліятэкі Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Да 2014 года ў гэтай серыі выйшла 88 выданняў.

У 1998 годзе пачалося выданне беларусазнаўчага літаратурна-навуковага часопіса «Тэрмапілы» пад рэдакцыяй Яна Чыквіна[6].

Зноскі

  1. T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 124.
  2. T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 121.
  3. T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 128.
  4. T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 126.
  5. T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 131.
  6. T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 132.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]