Беларусь (гасцініца, Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гасцініца «Беларусь» — гасцініца ў горадзе Брэст (бул. Шаўчэнкі д.6). Пабудавана ў 1971 годзе (архітэктар З.Леўчанка). 9-і павярховы будынак, прамавугольны ў плане, з убудаванымі ў 1-ы паверх рэстаранам «Беларусь», кафэ і барам. Архітэктура лаканічная, звязана з навакольнай забуловай. Фасады абліцаваныя керамічнай, неглазураванай пліткай пясочнага колеру, міжвакновыя прасценкі — чорай глазураванай. Побач з гасцініцай паркоўка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.