Зінаіда Мікалаеўна Леўчанка
Зінаіда Мікалаеўна Леўчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 мая 1980 (55 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Зінаіда Мікалаеўна Ле́ўчанка (3 сакавіка 1925, г. Новачаркаск — 16 мая 1980) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1971).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 3 сакавіка 1925 г. у г. Новачаркаску Растоўскай вобласці (РСФСР) у сям’і служачага. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З чэрвеня 1942 г. працавала ў прыфрантавых авіярамонтных майстэрнях[1].
Скончыла ў 1949 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў Валгаградзе, з 1951 па 1980 г. — архітэктарам у Брэсцкім філіяле Белдзяржпраекта, галоўным спецыялістам-архітэктарам тэхаддзела ў Брэстграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны кірунак творчасці — архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў. Асноўныя работы ў Брэсце: жылы дом на плошчы імя Леніна (1959), кафэ па вул. Савецкай (1960), дом будаўнічых арганізацый (1966), гасцініца «Беларусь» (1971)[2], комплекс Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, эксперыментальная сярэдняя школа па вул. Маскоўскай (1979, абодва ў сааўтарстве), праект размяшчэння жылога і культурна-бытавога будаўніцтва (1959—1965), праект дэталёвай планіроўкі Паўднёвага жылога раёна (1962).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалямі: «За абарону Каўказа», «За Перамогу над Германіяй», «За працоўную адзнаку», «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»[3].
Зноскі
- ↑ Левченко Зинаида Николаевна (1925, Расія – 1980)
- ↑ Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
- ↑ Левченко Зинаида Николаевна (1925, Расія — 1980)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Леўчанка Зінаіда Мікалаеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Левченко Зинаида Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Новачаркаску
- Памерлі 16 мая
- Памерлі ў 1980 годзе
- Выпускнікі Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
- Супрацоўнікі Брэстпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Брэста
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны