Белсувязьбуд
| Белсувязьбуд | |
|---|---|
| |
| Тып | ААТ |
| Заснаванне | 2 красавіка 1964 года |
| Ключавыя постаці | Прановіч Сяргей Паўлавіч (генеральны дырэктар) |
| Галіна | Будаўніцтва |
| Дэвіз | "Мы скарачаем адлегласці" |
| Сайт | bss.by |
Адкрытае акцыянернае таварыства «Белсувязьбуд» — беларуская кампанія, якая ажыццяўляе будаўніцтва ўсіх сістэм сувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адкрытае акцыянернае таварыства «Белсувязьбуд» створана ў адпаведнасці з загадам Міністэрства па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 1996 года № 326 і на падставе рашэння ўстаноўчай канферэнцыі па стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства «Белсувязьбуд» 20 снежня 1996 года шляхам пераўтварэння арэнднага трэсту «Белсувязьбуд».
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Кіраванне ў Таварыстве ажыццяўляюць:
- агульны сход акцыянераў;
- назіральны савет;
- дырэкцыя і генеральны дырэктар.
Дырэкцыя з’яўляецца калегіяльным выканаўчым органам Таварыства, падсправаздачная па ўсіх пытаннях сваёй дзейнасці сходу акцыянераў, назіральнаму савету і дзейнічае ў межах паўнамоцтваў, вызначаных Статутам, рашэннямі сходаў акцыянераў, назіральным саветам. Генеральны дырэктар ўзначальвае дырэкцыю, арганізуе яе працу і старшынствуе на яе пасяджэннях. Кантроль за дзейнасцю ААТ «Белсувязьбуд» ажыццяўляе рэвізійная камісія, якая абіраецца агульным сходам акцыянераў.
У склад ААТ «Белсувязьбуд» уваходзяць галаўное падраздяленне і 6 філіялаў:
- філіял № 2 г. Віцебск, зав. Перадавы, д. 3;
- філіял № 3 г. Гомель, вул. Аб’яздная, д.20;
- філіял № 4 г. Магілёў, 1 Брыкетны завулак, д.1;
- філіял № 5 г. Брэст, вул. Чырвонагвардзейская, д.106;
- філіял № 6 г. Гродна, вул. Пралетарская, д.89;
- філіял № 9 г. Полацк, вул. Серафімовіча, д.16
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- bss.by/be/ — афіцыйны сайт ААТ «Белсувязьбуд»
- Структура Архівавана 6 снежня 2018.
- Кіраўніцтва Архівавана 6 снежня 2018.
- Навіны ААТ Архівавана 5 жніўня 2020.
- ↑ Список членов Республиканского Союза Строителей Республики Беларусь. belss.by. Праверана 30 жніўня 2025.
