Белы дом уначы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

«Белы дом уначы» (фр.: La maison blanche, la nuit) — карціна нідэрландскага жывапісца Вінцэнта ван Гога, адно з чатырох палотнаў мастака, якія захоўваюцца ў Санкт-Пецярбургскім Дзяржаўным Эрмітажы.

Карціна была напісаная 16 чэрвеня 1890 года каля 8 гадзін вечара ў мястэчку Авер-сюр-Уаз, за шэсць тыдняў да смерці мастака. Дакладны час удалося ўсталяваць дзякуючы размяшчэнню Венеры на небасхіле. Астраномы Дональд Ольсан і Расэл Дэшэр з Тэхаскага ўніверсітэта разлічылі, што намаляваная на карціне зорка - гэта Венера, якая была самым яркім аб'ектам на вячэрнім небасхіле ў чэрвені 1890.

Гэтая карціна лічылася згубленай пасля Другой сусветнай вайны і была ўпершыню прадстаўленая публіцы ў 1995 годзе ў Эрмітажы на выставе трафейных твораў мастацтва, захопленых Савецкім Саюзам у канцы Другой сусветнай вайны.