Перайсці да зместу

Вінцэнт ван Гог

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінцэнт Ван Гог
нідэрл.: Vincent van Gogh
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Імя пры нараджэнні нідэрл.: Vincent Willem Van Gogh[7]
Дата нараджэння 30 сакавіка 1853(1853-03-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 1890(1890-07-29)[1][2][…] (37 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Нідэрланды
Бацька Theodorus van Gogh[d]
Маці Anna Carbentus van Gogh[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, мастак-гравёр
Месца працы
Жанр пейзаж
нацюрморт
партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак постімпрэсіянізм
Заступнікі Тэа ван Гог
Уплыў Адольф Манцічэлі
Уплыў на Antoon Hermans[d]
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вінцэнт Вілем ван Гог (нідэрл.: Vincent Willem van Gogh, 30 сакавіка 1853 — 29 ліпеня 1890) — нідэрландскі мастак, творчасць якога належыць да кірунку постімпрэсіянізм. Адна з самых уплывовых асобаў у гісторыі заходняга мастацтва. Прыкладна за 10 гадоў стварыў каля 2100 твораў мастацтва, у тым ліку 860 карцін алеем, большасць з якіх была намаляваная на працягу двух апошніх гадоў жыцця. Яны ўключаюць у сябе пейзажы, нацюрморты, партрэты і аўтапартрэты і характарызуюцца яскравымі колерамі і драматычнымі, імпульсіўнымі і выразнымі мазкамі, якія ўнеслі свой уклад у асновы сучаснага мастацтва. Ягонае самагубства ва ўзросце 37 гадоў было наступствам псіхічнага захворвання і галечы.

Нарадзіўшыся ў сям’і сярэдняга класа, маляваў з дзяцінства і быў спакойным, сур’ёзным і ўдумлівым. У маладосці працаваў дылерам у мастацка-гадлёвай фірме, часта падарожнічаў, але запаў у дэпрэсію пасля таго, як быў пераведзены ў Лондан. Пасля гэтага звярнуўся да рэлігіі і нядоўгі час быў пратэстанцкім місіянерам у паўднёвай частцы Бельгіі. На працягу некалькіх гадоў жыў у хворасці і адзіноце, пасля чаго пераехаў у дом сваіх бацькоў у 1881 годзе і сур’ёзна заняўся жывапісам. Ягоны малодшы брат Тэа падтрымліваў яго матэрыяльна, і браты актыўна падтрымлівалі перапіску. Ягоныя раннія працы, у асноўным нацюрморты і апісанне сялянскага жыцця, маюць прыкметы выкарыстання яскравых колераў, якое адрознівала ягоныя пазнейшыя творы. У 1886 годзе пераехаў у Парыж, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі авангарда, у тым ліку Эмілем Бернарам і Полем Гагенам, якія выступалі супраць пачуццёвасці імпрэсіяністаў. Па меры развіцця творчасці стварыў новы падыход да напісання нацюрмортаў і мясцовых краявідаў. Ягоныя карціны сталі больш яскравымі, калі ён распрацаваў стыль, цалкам рэалізаваны падчас яго знаходжання ў Арле на поўдні Францыі ў 1888 годзе. У гэты перыяд ён пашырыў тэму сваёй творчасці, малюючы аліўкавыя дрэвы, палі пшаніцы і сланечніка.

Пакутаваў ад псіхатычных эпізодаў і трызнення і, хоць і турбаваўся пра сваю псіхічную ўстойлівасць, часта грэбаваў сваім фізічным здароўем, не еў належным чынам і злоўжываў алкаголем. Ягонае сяброўства з Гагенам скончылася сутыкненнем з брытвай, калі ў лютасці ён адрэзаў частку ўласнага левага вуха. Праводзіў час у псіхіятрычных лякарнях, у тым ліку падчас знаходжання ў Сэн-Рэмі. Пасля таго, як ён выпісаўся і пераехаў у Авер-сюр-Уаз каля Парыжу, дзе апынуўся пад апекай гамеапатычнага лекара Поля Гашэ. Ягоная дэпрэсія працягвалася і 27 ліпеня 1890 года ён стрэліў сабе ў грудзі з рэвальвера, памёршы праз два дні.

Не атрымаў прызнання падчас жыцця, лічыўся вар’ятам і няўдачнікам. Стаў вядомым толькі пасля самагубства і існуе ў грамадскім уяўленні ў якасці квінтэсенцыі непрызнанага генія, мастака «дзе сыходзяцца развагі пра вар’яцтва і творчасць». Ягоная рэпутацыя пачала расці ў пачатку 20 стагоддзя, калі элементы ягонага стылю пачалі выкарыстоўвацца фавістамі і нямецкімі экспрэсіяністамі. Дасягнуў шырокага крытычнага і камерцыйнага поспеху на працягу наступных дзесяцігоддзяў, а ягонае імя стала сусветна вядомым. На сённяшні дзень ягоны вобраз увасабляе ў сабе рамантычны ідэал змучанага мастака.

Дзіцячыя і юнацкія гады

[правіць | правіць зыходнік]
Ван Гог прыкладна ў 1873 годзе

Нарадзіўся 30 сакавіка 1853 года ў вёсцы Грот-Зюндэрт у Паўночным Брабанце, каля мяжы з Бельгіяй. Бацька яго быў пратэстаскім пастырам, а маці паходзіла з сям’і мастакоў.

Вінцэнт быў другім з сямі дзяцей Тэадора і Ганны Карнеліі. Сваё імя ён атрымаў у гонар дзеда па бацькавай лініі, які таксама ўсё сваё жыццё прысвяціў пратэстанцкай царкве. Гэтае імя прызначалася для першага сына Тэадора і Ганны, які нарадзіўся на год раней Вінцэнта і памёр у першы ж дзень. Так Вінцэнт, хоць і быў народжаны другім, стаў старэйшым з дзяцей.

Чатыры гады праз пасля нараджэння Вінцэнта, 1 мая 1857 года, нарадзіўся яго брат Тэадорус ван Гог (Тэа). Акрамя яго, у Вінцэнта быў брат Кор (Карнеліс Вінцэнт, 17 мая 1867) і тры сястры — Ганна Карнэлія (17 лютага 1855), Ліз (Элізабэт Губерта, 16 мая 1859) і Віл (Вілеміна Якаба, 16 сакавіка 1862). Хатнія памятаюць Вінцэнта як наравістае, цяжкае і нуднае дзіця з «дзіўнымі манерамі», што было прычынай яго частых пакаранняў. Па словах гувернанткі, было ў ім нешта дзіўнае, што адрознівала яго ад іншых: з усіх дзяцей Вінцэнт быў ёй менш прыемны, і яна не верыла, што з яго можа выйсці нешта вартае. Па-за сям’ёй, насупраць, Вінцэнт паказваў адваротны бок свайго характару — быў ціхім, сур’ёзным і задуменным. Ён амаль не гуляў з іншымі дзецьмі. У вачах аднавяскоўцаў ён быў лагодным, прыязным, папераджальным, жаласлівым, мілым і сціплым дзіцем.

У пятнаццаць гадоў Вінцэнт скончыў сваю адукацыю. Маляваў з дзяцінства, але сур’ёзна сутыкнуўся з гэтым мастацтвам у Гаазе, дзе, маючы 16 гадоў, працаваў у галерэі. Сюды яго скіравала маці. Напачатку меў цесную сувязь з мастацкай нідэрландскай традыцыяй, паказваючы асаблівасці прадметаў праз багацце гульні святла. Выкарыстоўваў дастаткова цёмную, імпаставую манеру, тыповую, напрыклад, для Франса Гальса.

У 1873 (1874) годзе Вінцэнт ван Гог пачаў працу ў лонданскім філіяле галерэі. Тут ён закахаўся ў дачку сваіх гаспадароў — Яўгенію Лойер. Аднак яна, будучы ўжо заручанай, адмовіла прапанове з боку мастака. Гэтае расчараванне выклікала дэпрэсію і нервовы ўпадак, у выніку чаго ў 1876 годзе ван Гог страціў працу ў галерэі і вярнуўся дадому. Гэта былі першыя праявы хваробы нервовай сістэмы, якая будзе спадарожнічаць яму ўсё жыццё.

У 1876 годзе вярнуўся ў Англію як інкасатар у адну з лонданскіх школ. Уражаны беднасцю, адмовіўся збіраць грошы і таму ізноў стаў беспрацоўным.

У 18781880 гадах, жадаючы дапамагаць бедным і праводзіць місіянерскую дзейнасць, Вінцэнт ван Гог становіцца пратэстанскім казнадзеем (абвяшчальнікам навукі), працягваючы сямейныя традыцыі. Ён вучыцца тэалогіі, але навучанне для яго было вельмі цяжкім. За дапамогу бедным шахцёрам у бельгійскім вугальным басейне ў Борынаж за кошт маёмасці пратэстанскай супольнасці ў 1880 годзе яго звольнілі.

Рашэнне стаць мастаком

[правіць | правіць зыходнік]

Ван Гог выязжае ў Брусель, дзе вырашае стаць мастаком. У 1881 годзе з-за далейшых фінансавых праблем вяртаецца да бацькоў у Этэн. Там ён стварае першыя карціны, якія пазней стануць шырока вядомымі (напр. «Сейбіт»). У гэты час закахаўся ў сваю стрыечную сястру Кі Вос з дома Стрыкер, муж якой памёр. Нягледзячы на тое, што яна адмаўляе яго заляцанні, Вінцэнт выязжае за ёй у Амстэрдам. Паводзіны ван Гога выклікаюць частыя канфлікты. Пасля сваркі наконт будучых планаў, зрывае кантакты з бацькам і пераезжае ў Гаагу. Там вучыцца маляванню ў Антона Mauve. У 1882 годзе закахаўся ў Сіен Горнік з т. зв. вулічных жанчын, якая становіцца яго мадэллю і сяброўкай па жыцці. Ціск і абурэнне з боку сям’і выклікаюць у ван Гога нарастаючую дэпрэсію. У гэтым самым годзе з’яўляюцца першыя карціны напісаныя маслам. У жніўні 1883 года ван Гог сыходзіць ад Сіен, пакідае Гаагу і накіроўваецца ў Дрэнтэ ў паўночнай Галандыі. Там, жывучы ў спартанскіх умовах, праводзіць шмат часу на прагулках па ваколіцах, малюючы пейзажы і сцэны з жыцця звычайных людзей. Яму не хапае сродкаў для набыцця матэрыялаў для малявання, што вымушае яго вярнуцца дадому. Пад канец 1883 года згаджаецца з бацькамі і вырашае пасяліцца ў іх новым доме ў Ное. Там жыве да смерці бацькі ў 1885 годзе. У гэты перыяд былі створаны такія карціны як «Мёртвая натура з разгорнутай Бібліяй» або «Ядучы бульбу». У лістападзе 1885 года Вінцэнт выязжае ў Антверпен, каб вучыцца ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў. У гэты час ён вельмі хварэе, церпіць ад сіфілісу, а хворы страўнік нішчыцца ад недахопу ежы. Ван Гог хутка адмаўляецца ад навукі, бо яго празмерна індывідуальная тэхніка не мае прызнання ў акадэміі. Расчараваны, ён едзе ў Парыж. У Парыжы жыве разам з малодшым братам Тэо на Montmartre. Вялікае ўражанне на яго робяць працы імпрэсіяністаў. Некаторыя з іх дапамагаюць ван Гогу, сярод іх: Эміль Бернар i Поль Гаген. Асабліва пасябраваў з Гагенам. Ван Гога пачынаюць пакідаць сябры і знаёмыя, калі выпіваючы ўжо не зможа кантраліраваць сваіх паводзін. Вырашае выехаць з Парыжа. У тыя часы панавала захапленне японскім мастацтвам, якое меў і ван Гог. Таму пераезжае ў месца якое б нагадвала яму Японію.

Вінцэнт ван Гог. «Поле пшаніцы з крумкачамі»

У 1888 годзе перасяляецца ў Арль у Правансе. Там у поўні сфармаваўся яго стыль малявання, які характэрызуюць інтэнсіўныя колеры, якія адбіваюцца ад прадметаў ды кантрасная грубая фактура і дэфармацыя. Паўстае шмат цудоўных карцін. Ван Гог жадаў зрабіць з Арль мастацкі цэнтр, пераконвае ў гэтым Поля Гагена, які прыбыў у Арль у кастрычніку 1888 года. Ван Гог наймае «жоўты дом», дзе працуе па шаснаццаць гадзін на суткі. Паміж Вінцэнтам і Гагенам здараюцца канфлікты. 23-га снежня мела месца сварка, падчас якой п’яны ван Гог атакуе Гагена брытвай. Той здолеў уцячы, ван Гог жа адразае сабе кавалак правага вуха. З гэтага моманту галюцынацыі і нэрвовыя зрывы здараюцца ў яго ўсё часцей, пераплятаючыся з перыядамі добрага самаадчування і яснасці думкі. У гэты час ён стварае найбольш сваіх знакамітых твораў. У сакавіку 1889 года жыхары Арль выправажваюць ван Гога з горада. У маі ён дабравольна лечыцца ў псіхіятрычным шпіталі ў St. Remy. Там яму быў пастаўлены дыягназ эпілепсія, аднак цяпер лічыцца, што ён хварэў на парфірыю. Падчас больш спакойных месяцаў, калі хвароба, як выдавалася, адступала, яму дазвалялі пакідаць шпіталь, каб маляваць. У гэты час ван Гог стварае 200 карцін. На пачатку 1890 года была апублікавана першая пазітыўная ацэнка яго прац, аўтарам якой быў Алберт Aurier. Яшчэ раз ван Гог спрабуе пачаць нармальнае жыццё. Наведаўшы ў Парыжы любімага брата Тэа, яго жонку і сына, 21 мая 1890 года прыязжае ў Овер-сюр-Уаз на поўначы Францыі і пасяляецца ў гасцініцы. Знаходзіцца пад апекай доктара Гачэта, лекара і мецената мастакоў. У нанятым пакоі над кавярняй за некалькі дзён стварае каля 70-ці палотнаў. Сярод іх «Поле пшаніцы з крумкачамі», якое лічыцца апошнім творам мастака. 27 ліпеня 1890 года Вінцэнт ван Гог у наплыве дэпрэсіі, выйшаўшы з дома, з рэвальвера стрэліў сабе ў грудзі. Ён вярнуўся дадому, дзе цэлую ноч праляжаў палячы трубку. Памёр 1-га жніўня з-за атрыманых ран, не дазволіўшы аказаць сабе дапамогу.

Пасмяротная слава

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля першай выставы карцін у канцы 1880-х гадоў вядомасць ван Гога пастаянна расла сярод калегаў, мастацтвазнаўцаў, дылераў і калекцыянераў[8]. Пасля яго смерці мемарыяльныя выставы былі арганізаваны ў Брусэлі, Парыжы, Гаазе і Антвэрпэне. У пачатку XX стагоддзя адбыліся рэтраспектывы ў Парыжы (1901 і 1905 гады) і Амстэрдаме (1905 года) і значныя групавыя выставы ў Кёльне (1912 год), Нью-Ёрку (1913 год) і Берліне (1914 год)[9]. Гэта аказала прыкметны ўплыў на наступныя пакаленні мастакоў[10]. Да сярэдзіны XX стагоддзя Вінцэнт ван Гог разглядаецца як адзін з найвялікшых і самых вядомых мастакоў у гісторыі[10] ref> (англ.) "Vincent van Gogh The Dutch Master of Modern Art has his Greatest American Show, " Life Magazine, 10 October 1949, pp. 82-87.</ref>[11]. У 2007 годзе група галандскіх гісторыкаў склала «Канон галандскай гісторыі» для выкладання ў школах, у якім ван Гог быў змешчаны ў якасці адной з пяцідзесяці тэм, нароўні з іншымі нацыянальнымі сімваламі, такімі як Рэмбрандт і мастацкая група «Стыль»[12].

Разам з творамі Пабла Пікаса працы Ван Гога з’яўляюцца аднымі з першых у спісе самых дарагіх карцін, калі-небудзь прададзеных у свеце, паводле адзнак з аўкцыёнаў і прыватных продажаў. У лік прададзеных за больш чым 100 мільёнаў долараў (у эквіваленце 2011 года) уваходзяць: «Партрэт доктара Гашэ»[13], «Партрэт паштальёна Жазэфа Рулена» і «Ірысыы»[14]. Карціна «Пшанічнага поле з кіпарысамі» была прададзеная ў 1993 годзе за 57 млн долараў, неверагодна высокую цану ў той час, а яго «Аўтапартрэт з адрэзаным вухам і трубкай» быў прададзены ў прыватным парадку ў канцы 1990-х гадоў. Паводле ацэнак, кошт продажу склала 80-90 мільёнаў долараў[15].

У сваім апошнім лісце да Тэа Вінсэнт прызнаўся, што, паколькі ў яго не было дзяцей, то ён разглядае свае карціны як нашчадкаў. Разважаючы над гэтым, гісторык Сайман Шама прыйшоў да высновы, што ён «сапраўды меў дзіця — экспрэсіянізм, і шмат-шмат нашчадкаў». Шаманы згадвае шырокае кола мастакоў, якія адаптавалі элементы стылю ван Гога, у іх ліку — Вілем дэ Кунінг, Говард Ходжкін і Джэксан Полак[16]. Фавісты пашырылі вобласць прымянення колеру і свабоду ў яго выкарыстанні[17], таксама як і нямецкія экспрэсіяністы з групы «Die Brücke» і іншыя раннія мадэрністы[18]. Абстрактны экспрэсіянізм 1940-х і 1950-х гадоў разглядаецца як часткова натхнёны шырокімі, жэстыкуляцыйнымі мазкамі ван Гога. Вось што кажа мастацтвазнаўца Сью Хаббард аб выставе «Вінцэнт ван Гог і Экспрэсіянізм»:

У пачатку дваццатага стагоддзя ван Гог даў экспрэсіяністаў новы маляўнічы мову, які дазволіў ім выйсці за рамкі вонкавага павярхоўнага бачання і пракрасціся глыбей у сутнасць ісціны. Гэта не выпадковасць, што ў той самы момант Фрэйд таксама адкрываў глыбіні модернового па сутнасці паняцці — падсвядомасці. Гэтая выдатная інтэлектуальная выстава аддае ван Гогу месца, якое належыць яму па праву — першапраходзец мастацтва мадэрна.

— Hubbard, Sue. «Vincent Van Gogh and Expressionism». Independent, 2007

У 1957 году ірландскі мастак Фрэнсіс Бэкан (1909—1992) на аснове рэпрадукцыі карціны ван Гога «Мастак на шляху ў Тараскон», арыгінал якой быў знішчаны падчас Другой сусветнай вайны, напісаў серыю сваіх твораў. Бэкан быў натхнёны не толькі самім малюнкам, якое ён апісаў як «дакучлівы», але і самім ван Гогам, якога Бэкан расцэньваю як «адчужанай лішняга чалавека» — становішча, якое рэзаніравала з настроем Бэкана. У далейшым ірландскі мастак атаясаміцца сябе з тэорыямі ван Гога ў мастацтве і працытаваў радкі з ліста ван Гога да брата Тэа: «сапраўдныя мастакі не малююць рэчы такімі, як яны ёсць… Яны малююць іх, паколькі самі адчуваюць сябе імі»[19].

З кастрычніка 2009 па студзень 2010 года ў музеі Вінцэнта ван Гога ў Амстэрдаме адбылася выстава, прысвечаная лістам мастака[20], затым, з канца студзеня па красавік 2010 года, выстава пераехала ў Каралеўскую акадэмію мастацтваў Лондана[21].

  • У гонар ван Гога названы кратар на Меркурыі.
  • Ван Гог намаляваны на бельгійскай паштовай марцы 1974 года.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, пры жыцці ван Гога была прададзеная не толькі адна яго карціна — «Чырвоныя вінаграднікі ў Арле» («Чырвоныя вінаграднікі») (гэта адбылося на брусэльскай выставе «Групы дваццаці» ў канцы 1889 года; цана за карціну склала 400 франкаў) .
  • Карціна ван Гога «Партрэт доктара Гаше» была прададзеная на аўкцыёне за 82 500 000 долараў[22].
  • Ван Гог з’яўляўся ў серыі брытанскага тэлесерыяла «Доктар Хто» у серыі «Вінсэнт і Доктар».

Найбольш вядомыя творы

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Боты» (1885, маслам на палатне, 37,5 х 45 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
  • «Ядучы бульбу» (1885, маслам на палатне, 82 х 114 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
  • «Жоўты дом» (1888, маслам на палатне, 72 х 91,5 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
  • «Рыбацкія лодкі на пляжы ў Saintes-Maries-de-la-Mer» (1888, маслам на палатне, 64 х 81,5 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
  • «Крэсла Гагена» (1888, маслам на палатне, 90,5 х 72,5 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
  • «Аўтапартрэт як мастака» (1888, маслам на палатне, 65,5 х 50,5 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
  • «Сланечнікі» (1888, маслам на палатне, 92 х 73 см, National Gallery, Лондан).
  • «Зорная ноч» (1888, маслам на палатне, 73,7 х 92,1 см, Musée d’Orsay, Парыж).
  • «Спальня ў Арль» (1889, Art Institute of Chicago, Чыкага).
  • «Поле з кіпарысамі» (1889, National Gallery, Лондан).
  • «Аўтапартрэт» (1890, Jev de Paume, Парыж).
  • «Пшанічнае поле з крумкачамі» (1890, маслам на палатне, 50,5 х 103 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
  • Аўтапартрэт з адрэзаным вухам і люлькай, 1899

Ван Гог у мастацтве

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Смага жыцця» — раман Ірвінга Стоўна (1934).
  • «Ван Гог» — кніга французскага пісьменніка Анры Перушо (1955).
  • «Няхай мне даруе Вінцэнт Ван-Гог, за тое, што я дапамагчы яму не мог…» — верш Арсенія Таркоўскага, пакладзены на музыку групай «Дыялог».
  • «Жоўты колер» («Каб жоўты колер вар’яцкага ван Гога…») — верш Аляксандра Мяжырава[23].
  • Прага жыцця — ЗША, 1956 (па Ірвінгу Стоўну)
  • Візіт да Ван Гога, ГДР, 1985, рэжысёр Хорст Зееман
  • Ван Гог — Францыя, 1991, рэжысёр Морыс Піяла
  • Прага жыцця — Японія, 1999 (па Ірвінг Стоўну)
  • Вінцэнт Ван Гог — Францыя, 1999, дакументальны фільм
  • Вінсэнт і Тэа — ЗША, 1990, рэжысёр Роберт Олтмен
  • Доктар Хто — 5 сезон, 10 серыя («Вінсэнт і Доктар»)
  • Сны — эпізод «Вароны», 1990, рэжысёр Акіра Курасава
  • Жоўты дом — Вялікабрытанія, 2007
  • Ван Гог: Партрэт, напісаны словамі — Вялікабрытанія, 2010 (дакументальны фільм)

У гонар вялікага мастака адзін іспанскі поп-гурт назваў сябе La Oreja de Van Gogh (Вуха Ван Гога)[24]; яшчэ адзін рок-гурт з Сербіі называецца Van Gogh ('Ван Гог')[25].

Ніжэй прадстаўлены некаторыя музычныя творы, прысвечаныя Ван Гогу:

  • Дональд Маклін, «Vincent» (1971) — больш за 20 розных артыстаў прадставілі сваю кавер-версію гэтай песні.
  • Рыгор Самуілавіч Фрыд, «Лісты Ван-Гога» (1975) — опера з 2х частак для барытона, кларнета, перкусіі, фартэпіяна і смычковых інструментаў, оп. 69.
  • Бяртольд Хумель, «8 Fragmente aus Briefen von Vincent van Gogh» (8 фрагментаў лістоў Вінцэнта Ван Гога) (1985) — для барытона і струннага квартэта, оп. 84[26].
  • Эйнаюхані Раутаваара, «Вінцэнт» (1986—1987) — опера на 3 акта[27].
  • Эйнаюхані Раутаваара, «Вінцэнціяна» (1992) — Сімфонія № 6 [27].
  • Анры Дзюціё, «Correspondances» (2002—2004) — для сапрана і аркестра.

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 снежня 2015.
  2. а б Vincent van Gogh
  3. а б RKDartists
  4. https://westbrabantsarchief.nl/collectie/voorouders/deeds/8759da72-f8d9-11df-a690-cd95c1e286e2?person=c5de19da-f8dd-11df-a690-cd95c1e286e2
  5. The Fine Art Archive
  6. https://www.vangoghroute.nl/nederland/den-haag/goupil-cie/ Праверана 21 студзеня 2022.
  7. West-Brabants Archief
  8. (англ.) John Rewald, Studies in Post-Impressionism, The Posthumous Fate of Vincent van Gogh 1890—1970,pp. 244—254, published by Harry N. Abrams 1986, ISBN 0-8109-1632-0
  9. Dorn, Roland, Leeman, Fred & alt. Vincent van Gogh and Early Modern Art, 1890—1914 (exh. cat). Essen & Amsterdam, 1990. ISBN 3-923641-33-8 (на английском) ISBN 3-923641-31-1 (на немецком) ISBN 90-6630-247-X (на голландском)
  10. а б (англ.) Rewald, John. «The posthumous fate of Vincent van Gogh 1890—1970». Museumjournaal, August-September 1970. Republished in Rewald (1986), 248
  11. (англ.) National Gallery of Art, Washington DC Архівавана 17 красавіка 2006..
  12. (гал.) The Canon of the Netherlands(недаступная спасылка). De Canon van Nederland. Foundation entoen.nu (2007). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 12 студзеня 2015.
  13. (англ.) Andrew Decker, «The Silent Boom», Artnet.com.
  14. (англ.) «Top 10 Most Expensive Paintings» Архівавана 17 сакавіка 2013., TipTopTens.com.
  15. (англ.) G. Fernández, «The Most Expensive Paintings ever sold», TheArtWolf.com.
  16. (англ.) Schama, Simon. «Wheatfield with Crows». Simon Schama’s Power of Art, 2006. Documentary, from 59:20
  17. (англ.) "Glossary: Fauvism Архівавана 17 мая 2010., Tate.
  18. (англ.) David Minthorn, NYC exhibit highlights van Gogh’s impact on German modernists, USA Today, 2007.
  19. (англ.) Farr, Dennis; Peppiatt, Michael; Yard, Sally. Francis Bacon: A Retrospective. Harry N Abrams, 1999. 112. ISBN 0-8109-2925-2
  20. (англ.) The Art Newspaper Архівавана 20 лістапада 2012..
  21. (англ.) The Real Van Gogh: The Artist and His Letters(недаступная спасылка). Royal Academy of Arts. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 12 студзеня 2015.
  22. Винсент ван Гог (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 24 красавіка 2012.
  23. Александр Межиров «Жёлтый цвет»
  24. La Oreja de Van Gogh (ісп.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2012. Праверана 15 ліпеня 2012.
  25. Music Van Gogh (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 15 ліпеня 2012.
  26. Bertold Hummel's work (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2012. Праверана 16 ліпеня 2012.
  27. а б Einojuhani Rautavaara :: List of works(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2013. Праверана 16 ліпеня 2012.
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Вінцэнта ван Гога