Бельведэр (Варшава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Бельведэрскі палац
Pałac Belwederski w Warszawie
52°12′47″ пн. ш. 21°01′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Варшава
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Якуб Кубіцкі
Дата заснавання 1660
Будаўніцтва 18191822 гады
Матэрыял цэгла[1]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бельведэрскі палац (таксама вядомы як проста Бельведэр) — рэпрэзентатыўны класіцыстычны палац у Варшаве. Быў пабудаваны ў 18191822 гадах па праекце Якуба Кубіцкага на месцы ранейшага барочнага палаца. Назва таксама выкарыстоўваецца для ўсяго палацава-паркавага комплексу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На месцы сучаснага палаца раней існавалі некалькі будынкаў. Першы палац быў пабудаваны на гэтым месцы ў 1662 годзе вялікім канцлерам літоўскім Крыштафам Пацам для жонкі; у 1764 годзе палац перайшоў да Станіслава Панятоўскага, які змясціў у ім пасля свайго ўступлення на трон Рэчы Паспалітай фаянсавую фабрыку. У 1818 годзе стары палац быў выкуплены ўрадам Расійскай імперыі і па яго распараджэнні быў разбураны.

Сучасны будынак быў пабудаваны архітэктарам Якубам Кубіцкім па даручэнні і на сродкі ўрада Расійскай імперыі. У палацы жыў вялікі князь Канстанцін Паўлавіч. 29 лістапада 1830 года падчас паўстання ў палац уварвалася група паўстанцаў з намерам забіць вялікага князя, але ён быў папярэджаны і паспеў уцячы. Пасля палац служыў рэзідэнцыяй рускага імператара Мікалая Паўлавіча падчас знаходжання ў Варшаве.

Пасля аднаўлення польскай незалежнасці ў 1918 годзе палац стаў рэзідэнцыяй кіраўніка польскай дзяржавы Юзафа Пілсудскага, які памёр у ім у 1935 годзе. У час нямецкай акупацыі ў верасні 1939 – студзені 1945 гадоў будынак быў перабудаваны для нямецкага генерал-губернатара Ганса Франка. У 19451952 гадах палац служыў рэзідэнцыяй кіраўніка сацыялістычнай Польшчы Баляслава Берута. Цяпер палац з'яўляецца адной з рэзідэнцый прэзідэнта Польшчы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рэестр помнікаў Польшчы Праверана 31 ліпеня 2023.