Бельгійскі рабочы конь
Бельгійскі рабочы конь | |
---|---|
Названа ад | Brabant[d] |
Колькасць насельніцтва |
|
Краіна паходжання | |
Афіцыйны сайт | chevaldetrait.be |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бельгійскі рабочы конь (нідэрл.: Brabants Trekpaard, Belgisch Trekpaard, фр.: Cheval de trait belge) — парода коней-цяжкавозаў, шырока распаўсюджаная ў еўрапейскіх і амерыканскіх краінах.
Выведзена шляхам сістэматычнага адбору і падбору мясцовых бельгійскіх коней. Да канца XIX ст. у Бельгіі адрознівалі фламандскую, брабанцкую і ардэнскую пароды. Пазней яны былі аб’яднаны ў адну. У ЗША была завезена ў 1880-х гг.
Бельгійскі рабочы конь буйны, масіўны і камлюкаваты. Масць рудая або дарашаватая. У нашы дні таксама сустракаюцца з шэрым колерам. Вышыня да карку — 160—167 см, абхоп грудзей — 200—220 см, абхоп пясткі — 23—26 см, даўжыня тулава — 170—177 см.
Самы вялікі ў свеце конь належыць да гэтай пароды. Конь па мянушцы Радар важыць 1088 кг, а яго рост — 183 см.
Зноскі
- ↑ DAD-IS / пад рэд. Food and Agriculture Organization Праверана 1 ліпеня 2022.
- ↑ DAD-IS / пад рэд. Food and Agriculture Organization