Бельчыца (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бельчыца — курганны могільнік у вёсцы Бельчыца Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Валатоўкі, на правым беразе ракі Бяльчанка.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Раней было вядома аб 33 курганых, насыпаныя на месцы селішча 1-га тысячагоддзя н. э. Захаваліся 3 насыпы вышынёй 1-2 м, дыяметрам 8-10 м. Адкрылі і даследавалі ў 1928 годзе А. М. Ляўданскі і С. А. Дубінскі, якія раскапалі 9 насыпаў. Адзін курган у 1965 годзе раскапаў Г. В. Штыхаў. Належаў крывічам, датуецца X-XI стагоддзямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалагічнае вывучэнне Полацка // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал : Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 27-48
  • Полацкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. — С. 332—377.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]