Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі
| Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі | |
|---|---|
| |
| Дата нараджэння | 29 жніўня (10 верасня) 1893 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 жніўня 1937 (43 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | археолаг |
| Навуковая сфера | гісторыя і археалогія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
| Альма-матар | |
Аляксандр Мікалаевіч Ляўда́нскі (29 жніўня (10 верасня) 1893, в. Юр’ева, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 27 жніўня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1934).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прайшоў курс 6 класаў гімназіі і здаў іспыт на першы класны чын у Пятроўскім рэальным вучылішчы ў Растове-на-Доне. Служыў тэлеграфістам у Оршы. У гады Першай сусветнай вайны — загадчык майстэрняў штаба 4-й арміі на Румынскім фронце, затым служачы паштова-тэлеграфнага архіва Заходняга фронту[1].
Скончыў у 1922 годзе Смаленскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута; у 1922—1925 гадах вучыўся ў Смаленскім універсітэце, з 1925 — яго выкладчык, супрацоўнік Смаленскага музея.

З 1927 года ў Мінску; член гісторыка-археалагічнай камісіі Інбелкульта; загадчык аддзела археалогіі Беларускага дзяржаўнага музея. 3 1931 года вучоны сакратар, загадчык секцыі археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. Адначасова працаваў у БДУ; дацэнт.
Арыштаваны 19 мая 1937 года, пастановай НКУС ад 25 жніўня 1937 года прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 7 мая 1958 года.
Праца
[правіць | правіць зыходнік]Арганізатар першых у Беларусі навуковых археалагічных экспедыцый[2]. Зрабіў класіфікацыю гарадзішчаў жалезнага веку, вызначыў іх культурна-археалагічную прыналежнасць і арэалы археалагічных культур. Першы выказаў думку, што гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі ў Цэнтральнай Беларусі належалі балцкім плямёнам. Даследаваў Віцебск, Оршу, Заслаўе, Барысаў і тэрыторыю Смаленшчыны.
Даў першую і найбольш поўную гістарычную тапаграфію старажытнага Полацка, вывучаў яго помнікі — Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскую царкву, бельчыцкія храмы (гл. Бельчыцкі Барыса-Глебскі манастыр). Разам з В. Р. Тарасенкам даследаваў у 1928—1930 гадах Пелагееўскае гарадзішча ў Магілёве.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Археалагічныя раскопкі ў м. Заслаўі Мінскай акругі // Кн. 5. Працы кафедры археалогіі. Т. 1. Мн., 1928;
- Археалагічныя доследы ў Віцебскай акрузе // Запіскі аддзялення гуманітарных навук БАН. Кн. 11. Працы кафедры археалогіі. Т. 2. Мн., 1930;
- Археалагічныя доследы ў Полацкай акрузе // Запіскі аддзялення гуманітарных навук БАН. Кн. 11. Працы кафедры археалогіі. Т. 2. Мн., 1930;
- Археалагічныя доследы ў БССР пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі // Працы секцыі археалогіі Інстытута гісторыі БАН. Т. 3. Мн., 1932.
- Да гісторыі жалезнага промыслу на Палессі: Рудні і месцазнаходжанні руды / А. Н. Ляўданскі. — Мн., 1933. — (Працы Палескай экспедыцыі / Беларус. акад. навук, Ін-т гісторыі імя М. Н. Пакроўскага, Секцыя археалогіі; вып. 2).
- Краязнаўчыя музеі і веснавая пасяўная кампанія / М. Грынблят, А. Ляўданскі; Бел. акад. навук, Мас. сектар, Ін-т гісторыі. — Мн., 1932.
- Нэолiтычныя стаянкi ў Смаленскай губерні. / Аляксандр Ляўданскі. — Мінск, 1927.
- Раскопкі і археалагічныя разведкі ў Барысаўскім павеце. Сляды неалітычнай стаянкі і пазнейшых культур каля м. Новага Быхаву / А. Н. Ляўданскі; Ін-т бел. культуры. — Мн., 1925.
- О раскопках в Гнездове // Смоленская новь. — Вып. 3—4. — 1923. — С. 52—59.
- Материалы для археологической карты Смоленской губернии // Смоленские древности. — Вып. 2. — 2002. — С. 185—257. (Впервые опубликовано в Трудах Смоленских гос. музеев. — 1924. — Вып. 1. — С. 127—184.)
- Некоторые данные о городищах Смоленской губернии. — Смоленск, 1926.
- Некоторые данные о каменном веке и о культуре бронзовой эпохи в Смоленской губернии. — Смоленск, 1927.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі // БГА. — Мн., 2000.
- Ляўданскі Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 443. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Ляўда́нскі Аляксандр Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 445. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Ляўданскі Аляксандр Мікалаевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Каробушкіна Т. М. Заснавальнік савецкай археалагічнай навукі ў Беларусі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1983, № 6.
- Вяргей В. С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР, 1919—1941 гг. — Мн., 1992.
- Ляўданскі Аляксандр Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. — С. 329. — 751 с. — 9500 экз.
- Мядзведзева В. У. Гісторыя і гістарыяграфія навуковай дзейнасці А. М. Ляўданскага Архівавана 18 лістапада 2024. // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — Мінск: Беларуская навука, 2015. — Вып. 26. — С. 5—14.
- Кошман В. И. А. Н. Лявданский как основоположник довоенной археологической школы в БССР: трагедия ученого и восстановление его имени в послевоенное время // У истоков советских археологических школ (1918—1950). — М.: ИА РАН, 2023. — С. 40—43.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Баринов И. Александр Лявданский — слушатель Московского археологического института // Запісы беларусаведа, 22.2.2023.
- Нарадзіліся 10 верасня
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
- Памерлі 27 жніўня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі Смаленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута
- Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Археолагі СССР
- Археолагі Беларусі
- Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
- Даследчыкі славянскага паганства
- Выпускнікі Маскоўскага археалагічнага інстытута
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Расстраляныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР
