Бельэтаж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
На фасадзе Строганаўскага палаца(руск.) бел. бельэтаж выдзелены больш буйнымі і багацей дэкараванымі вокнамі

Бельэтаж (фр.: bel «прыгожы» і фр.: étage «паверх», «ярус») — тэатральны і архітэктурны тэрмін.

У тэатры[правіць | правіць зыходнік]

Складовая частка глядзельнай залы сучаснага тэатра, ніжні ярус балконаў над партэрам(руск.) бел., амфітэатрам і бенуарам[1]. Балконы, размешчаныя вышэй бельэтажа, носяць назву першага, другога і г.д. ярусаў.

У архітэктуры[правіць | правіць зыходнік]

У архітэктуры барока і класіцызму — другі знізу, пасля цокальнага, паверх будынка, пераважна палаца, асабняка[1]. У бельэтажы размяшчаюцца парадныя залы і пакоі, якія вылучаюцца большай вышынёй, якасцю аддзелкі[2]. На фасадзе, як правіла, вылучаецца вышынёй, памерамі вокнаў, дэкаратыўным афармленнем. На бельэтаж можа весці парадная лесвіца, размешчаная ў інтэр'еры ці звонку будынка.

У сучаснай архітэктуры жылых дамоў тэрмін «бельэтаж» амаль не выкарыстоўваецца.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Власов В.Г. Большой энциклопедический словарь изобразительного искусства — СПб.: ЛИТА, 2000. — Т. 1. — С. 629. — 864 с. — ISBN 5-93363-003-9.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).