Бенвенута Кампезані

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бенвенута Кампезані
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1255
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1323
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, натарыус
Валодае мовамі: лацінская мова

Бенвенута Кампезані (каля 1250 — 1323) — італьянскі лацінамоўны паэт з Вічэнцы.[1] Патрымліваў Канграндэ дэла Скала.[2]

Сёння Кампезані найчасцей згадваецца як аўтар кароткага верша «На ўваскрасенне Катула, веронскага паэта», гэта значыць на нейкую падзею звязаную з рукапісам Катула. Верш складзены ў выглядзе загадкі, і дакладны яго сэнс няясны. У ім гаворыцца пра нейкага земляка Катула, які «вярнуў яго дамоў з чужыны» — імаверна, ці то знайшоў рукапіс, ці то прывёз яго ў Верону з іншага горада, ці то зрабіў з яго новую копію.[3]

References[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ronald G. Witt, In the Footsteps of the Ancients: the Origins of Humanism from Lovato to Bruni, Brill Academic Publishers, 2003, p. 162.
  2. R.Witt, Petrarch and Pre-Petrarchan Humanism, in: Humanity and Divinity in Renaissance and Reformation, p. 87, Leiden, 1993.
  3. J.L. Butrica, History and Transmission of the Text, in: M. Skinner, ed., A Companion to Catullus, Wiley-Blackwell, 2010.