Перайсці да зместу

Бенядзікт Дабшэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенядзікт Дабшэвіч
Бенядзікт Дабшэвіч
Бенядзікт Дабшэвіч
Нараджэнне 12 сакавіка 1722(1722-03-12)[1]
Смерць 1794[2][3][…]
Адукацыя
Месца працы

Бенядзікт Дабшэвіч (12 сакавіка 1722, каля Навагрудка[4] або на Жамойці[5] — 1794) — філосаф, тэолаг, прадстаўнік эклектычнай філасофіі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

У 1739 годзе ўступіў у ордэн езуітаў. Навучаўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме і Віленскай езуіцкай акадэміі.

Выкладаў філасофію і тэалогію ў Навагрудскім і Полацкім езуіцкім калегіумах, Віленскай езуіцкай акадэміі, у 1772—1773 дэкан тэалагічнага факультэта акадэміі, у 1773—1774 віцэ-канцлер акадэміі. 3 1782 узначальваў акруговую школу ў Крожах, у 1792—1794 рэктар Жамойцкай школьнай акругі.

Погляды і працы

[правіць | правіць зыходнік]

У філасофскіх поглядах прытрымліваўся картэзіянства пазнейшага часу, у логіцы — школы Пар-Раяль, Х. Вольфа і Ф. Брэскага. Даволі дакладна выкладаў погляды еўрапейскіх філосафаў і натуразнаўцаў (напрыклад, геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка і яго паслядоўнікаў).

Выдаў кнігі «Погляды новых філосафаў...» (1760), якая складалася з яго лекцый у Навагрудскім калегіуме. У гэтай кнізе выклаў сістэмы Р. Дэкарта, П. Гасендзі і тэорыі І. Кеплера, І. Ньютана і інш.; «Лекцыі па логіцы...» (Вільня, 1761), у якой сцвярджаў, што класічная логіка з пашанай ставіцца да матэматыкі, без якой філасофстваваць ці лагізаваць «усё адно, што хадзіць без ног».

Вызнаваў 3 віды пазнання: гістарычнае, філасофскае і матэматычнае. Спалучаў тэалагічны светапогляд з новафіласофскімі поглядамі, што не магло не прывесці да ўнутраных супярэчнасцей, якія найбольш выразна выявіліся ў яго кнізе «Тэзісы ва ўніверсальную філасофію» (1763).

  1. https://www.google.com/books/edition/Komisja_Edukacji_Narodowej/ZUm7AAAAIAAJ — С. 301.
  2. https://www.google.com/books/edition/Komisja_Edukacji_Narodowej/ZUm7AAAAIAAJ — С. 302.
  3. https://books.google.com/books?id=pQYmAQAAIAAJ
  4. ЭнцВКЛ 2005.
  5. Энгельс Дарашэвіч. Дабшэвіч Бенядзікт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 186.