Берагавая ахова ЗША
| Берагавая ахова ЗША | |
|---|---|
| скарочана — USCG | |
| |
| Эмблема Берагавой аховы ЗША | |
| Сцяг Берагавой аховы ЗША | |
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Дата стварэння | 4 жніўня 1790 |
| Папярэдняе ведамства | Служба мытных суднаў |
| Вышэйшае ведамства | Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША |
| Штаб-кватэра | 2100 Second Street, SW, Вашынгтон, Акруга Калумбія |
| Колькасць супрацоўнікаў |
Грамадзянскія які служыць: 7 057; Вайскоўцы: 41 873; Рэзервісты: 8 100; Дапаможныя: 34 885[2][3] |
| Камендант Берагавой аховы | Адмірал Роберт Дж. Пап малодшы |
| Віцэ-камендант | Віцэ-адмірал Салі Брайс-О'Хара |
| Галоўны старшына берагавой аховы | Майкл П. Лівіт |
| Сайт | uscg.mil |
Берагавая ахова ЗША (англ.: United States Coast Guard (USCG), US Coast Guard) — ваенная служба ЗША, прызначаная для назірання за выкананнем федэральнага заканадаўства і забеспячэння бяспекі плавання судоў у водах адкрытага мора і ва ўнутраных вадаёмах краіны.
Заснавана Аляксандрам Гамільтанам як Служба мытных судоў (англ. Revenue Cutter Service) 4 жніўня 1790 г. Да 1967 года знаходзілася ў падпарадкаванні міністэрства фінансаў ЗША, з 1967 па 2003 год — міністэрства транспарту ЗША, з 2003 года — міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША.
Берагавая ахова прымала ўдзел ва ўсіх узброеных канфліктах ЗША, уключаючы высадку дэсантаў ў Нармандыі і на ціхаакіянскіх астравах падчас Другой сусветнай вайны, патруляванне водных камунікацый і абстрэлы ўзбярэжжа ў в’етнамскай вайне і іракскі канфлікт. Ваеннаслужачыя рэзерву БАХ ЗША прымалі актыўны ўдзел у забеспячэнні баявых дзеянняў УС ЗША супраць Ірака. Яны, у прыватнасці, уваходзілі ў склад груп па забеспячэнню бяспекі ў шасці партах ў Іраку, якія выкарыстоўвалі войскі ЗША і іх саюзнікі.
Дэвіз Берагавой аховы ЗША — Semper Paratus (лац. Заўсёды гатовы).
Па стане на май 2010, рэгулярныя сілы Берагавой аховы ЗША налічвалі каля 42,4 тыс. вайскоўцаў (у тым ліку 8255 афіцэраў), арганізаваны рэзерв — каля 7 тыс., дапаможная служба — 30 тыс., грамадзянскіх служачых — 7,9 тыс. чал.
Зноскі
- ↑ а б Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ USCG website snapshot
- ↑ Homeland Security Budget-in-Brief Fiscal Year 2009 53. United States Department of Homeland Security (2009). Праверана 31 January 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берагавая ахова ЗША- (англ.)Афіцыйная старонка
- (англ.)Відэастужкі берагавой аховы ЗША
- (англ.)Партал навін берагавой аховы ЗША
- (англ.)Як запісацца ў берагавую ахову ЗША Архівавана 5 мая 2021.
- (англ.)U.S. Coast Guard Auxiliary Website
- (англ.)афіцыйны Часопіс
- (англ.)Афіцыйны тэлеканал Архівавана 2 мая 2021.
- (англ.)Навіны берагавой аховы ЗША Архівавана 5 мая 2021.
- (англ.)Інструкцыі, падручнікі і дырэктывы
- (англ.)Рапарты службы даследавання кангрэса ЗША Архівавана 10 сакавіка 2007.
- (англ.)Факты