Міністр абароны ЗША

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міністр абароны ЗША
United States Secretary of Defense
United States Department of Defense Seal.svg
Пячатка Міністэрства абароны ЗША
James Mattis official Transition portrait.jpg
Пасаду займае
Джэймс Мэтціс
з 20 студзеня 2017
Узначальвае

Міністэрства абароны

Кандыдатура прапануецца

Прэзідэнтам ЗША

Прызначаецца

зацвярджаецца Сенатам ЗША

Першы на пасадзе

Джэймс Форэстал

Па парадку замяшчэння Прэзідэнта ЗША

6

Сайт

www.defenselink.mil

Міністр абароны ЗША (англ.: United States Secretary of Defense) — афіцыйнае найменне міністэрскай пасады ў Кабінеце Прэзідэнта ЗША, адказнай за ўсе пытанні ў сферы кіраўніцтва Узброенымі сіламі ЗША ў мірны і ваенны час. З'яўляецца главой Міністэрства абароны ЗША. Прызначаецца Прэзідэнтам з ухвалення Сената. Па законе міністрам абароны ЗША не можа быць прызначаны грамадзянін, на працягу сямі гадоў пасля вызвалення ад абавязковай службы ў якасці афіцэра рэгулярных часцей Узброеных сіл ЗША (10-ы збор законаў ЗША, раздзел 113). Міністр абароны па іерархіі з'яўляецца шостым чалавекам у дзяржаве.

Гэта пасада з'явілася ў 1947 годзе, калі ваенна-марскія сілы, армію і нядаўна створаныя ваенна-паветраныя сілы былі аб'яднаны ў нацыянальнае ваеннае ведамства (National Military Establishment). У выніку буйной рэарганізацыі міністры арміі ЗША (сухапутных сіл) (Department of the Army), ВПС (Department of the Air Force) і ВМС (Department of the Navy) перасталі з'яўляцца членамі кабінета міністраў і былі падпарадкаваны міністру абароны. У 1949 годзе нацыянальнае ваеннае ведамства было пераназвана ў міністэрства абароны, гэта назва захавалася да нашага часу.

Унутры ўзброеных сіл ЗША міністра абароны часта завуць скарочана Сек-Дэф (Secretary of Defense — SecDef).

Міністр абароны і Прэзідэнт ЗША разам з'яўляюцца Упаўнаважаным нацыянальным камандаваннем (National Command Authority — NCA), якое можа прывесці ў дзеянне стратэгічную ядзерную зброю. Усё ядзернае ўзбраенне падпарадкоўваецца правілу двух чалавек (two-man rule). Паводле гэтага правіла, яны абодва павінны загадаць прывесці ў дзеянне ядзерныя сілы, каб загад быў выкананы.

Міністр абароны з'яўляецца главой Міністэрства абароны. Непасрэдна яму падпарадкоўваюцца:

  • Намеснік міністра абароны, намеснік міністра абароны па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні (Under Secretary of Defense for Acquisition, Technology, and Logistics),
  • Намеснік міністра абароны (камптроллер/галоўны фінансавы інспектар) (Under Secretary of Defense (Comptroller)),
  • Глава разведвальнага кіравання, намеснік міністра абароны па кадрах і баявой гатовасці (Under Secretary of Defense for Personnel and Readiness)
  • Намеснік міністра абароны па ваенна-палітычных пытаннях (Under Secretary of Defense for Policy). Усіх гэтых намеснікаў павінен сцвярджаць Сенат.

Міністру абароны ЗША падпарадкоўваюцца шэсць глаў Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў (Joint Chiefs of Staff), а таксама ён камандуе дзевяццю аб'яднанымі камандзірамі.

Міністры абароны ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Імя Даты службы Служылі пры прэзідэнце
Джэймс Форэстал 17 верасня 1947 — 28 сакавіка 1949 Гары Трумэн
Луіс Артур Джонсан 28 сакавіка 1949 — 19 верасня 1950 Гары Трумэн
Джордж Маршал 21 верасня 1950 — 12 верасня 1951 Гары Трумэн
Роберт Ловет 17 верасня 1951 — 20 студзеня 1953 Гары Трумэн
Чарлз Уілсан 28 студзеня 1953 — 8 кастрычніка 1957 Дуайт Эйзенхаўэр
Ніл Мак-Элрой 9 кастрычніка 1957 — 1 снежня 1959 Дуайт Эйзенхаўэр
Томас Гейтс 2 снежня 1959 — 20 студзеня 1961 Дуайт Эйзенхаўэр
Роберт Мак-Намара 21 студзеня 1961 — 29 лютага 1968 Джон Кенэдзі, Ліндан Джонсан
Кларк Кліфард 1 сакавіка 1968 — 20 студзеня 1969 Ліндан Джонсан
Мелвін Лэйрд 22 студзеня 1969 — 29 студзеня 1973 Рычард Ніксан
Эліят Рычардсан 30 студзеня 1973 — 24 мая 1973 Рычард Ніксан
Джэймс Шлезінгер 2 ліпеня 1973 — 19 лістапада 1975 Рычард Ніксан, Джэральд Форд
Дональд Рамсфелд 20 лістапада 1975 — 20 студзеня 1977 Джэральд Форд
Гаральд Браўн 21 студзеня 1977 — 20 студзеня 1981 Джымі Картэр
Каспар Уайнбергер 21 студзеня 1981 — 23 лістапада 1987 Рональд Рэйган
Фрэнк Карлучы 23 лістапада 1987 — 20 студзеня 1989 Рональд Рэйган
Рычард Чэйні 21 сакавіка 1989 — 20 студзеня 1993 Джордж Герберт Уокер Буш
Лес Эспін 21 студзеня 1993 — 3 лютага 1994 Біл Клінтан
Уільям Перы 3 лютага 1994 — 23 студзеня 1997 Біл Клінтан
Уільям Коэн 24 студзеня 1997 — 20 студзеня 2001 Біл Клінтан
Дональд Рамсфелд 20 студзеня 2001 — 18 снежня 2006 Джордж Уокер Буш
Роберт Гейтс 18 снежня 2006 — 30 чэрвеня 2011 Джордж Уокер Буш, Барак Абама
Леон Панета 30 чэрвеня 2011 — 27 лютага 2013 Барак Абама
Чак Хэйгел 27 лютага 2013 — 17 лютага 2015 Барак Абама
Эштан Картэр 17 лютага 2015 — 20 студзеня 2017 Барак Абама
Джэймс Мэтціс 17 лютага 2017 — Дональд Трамп

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]