Берагоўцы (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Берагоўцы — археалагічны помнік: курганны могільнік паміж вёскамі Берагоўцы і Сарокі (Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць). Датуецца VI—VII стст.

22 насыпы вышынёй 0,8—1,9 м, дыяметрам 5—12 м. У 1960 годзе даследавала К. Т. Кавальская, у 1975 годзе абследаваў М. А. Ткачоў. У адным насыпе выяўлена пахаванне па абраду трупаспалення.

Знойдзены ляпная кераміка, жалезныя нажы, В-падобная спражка і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Берагоўцы // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 102. — ISBN 978-985-11-0353-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]