Берасцейскі Сімяонаўскі манастыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манастыр
Берасцейскі Сімяонаўскі манастыр
Краіна  Беларусь
Горад Брэст

Берасцейскі Сімяонаўскі манастыр — колішні манастыр, які існаваў y XVXIX стст. і размяшчаўся ў Замухавеччы, інакш Валынскім прадмесці, — за валамі старога Бярэсця.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ўпамінаецца як старажытны ў прывілеі вялікага князя Аляксандра Берасцю 1499, меў цэрквы Сімяона Слупніка і Дабравешчання. У XVI стагоддзі патроны манастыра — паны Солтаны[1]. Знаходзіўся на прыватным (шляхецкім) пляцы за р. Мухавец[2]. З 1596 года ўніяцкі.

Паводле актаў Брэсцкага земскага суда ў 1604 годзе куплены разам з с. Муравец Е. Солтанам y свайго дзядзькі Д. Солтана[2]. У тым жа годзе Солтаны прадалі землі заняпалага і пакінутага манахамі манастыра вялікаму маршалку літоўскаму К. М. Дарагастайскаму[1]. Пасля ўладальнікамі гэтых зямель і патронамі манастыра былі Сапегі, Красінскія, Выгоўскія[1].

У першай трэці XVII стагоддзі быў аб'ектам барацьбы паміж уніятамі і праваслаўнымі мяшчанамі. У 1632 г. на канвакацыйным сейме замацаваны каралём Уладзіславам IV за праваслаўнымі[2], сюды пераехалі манахі з Яблачынскага Ануфрыеўскага манастыра[1].

Вядомы маёмасныя запісы і завяшчанні мяшчан на карысць манастыра 17 — пач. 18 стст., яго падтрымлівалі некаторыя брэсцкія цэхі. Ігуменам y 1640-я г. быў Афанасій Брэсцкі[2], які быў пахаваны ў царкве Сімяона. У 1680 пабудавана царква Св. Стафана. У 1716 пабудовы манастыра знішчаны пажарам, пасля чаго ўзведзена новая царква Сімяона. У 1753 годзе ігумен манастыра Імануіл Белашыцкі прыняў унію і перадаў берасцейскім базыльянам частку манастырскага архіва і яго зямель.

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1815 г. будынак манастыра згарэў. У 1824 манастыр скасаваны, яго пабудовы разабраны і разам з пагостам засыпаны ў 1833 у сувязі з будаўніцтвам Брэсцкай крэпасці[1], а на іх месцы, побач з паўднёвымі варотамі, узвялі крэпасны вал.

Зноскі

  1. а б в г д Берасцейскі Сімяонаўскі манастыр на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  2. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).