Аляксандр Ягелончык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Ягелончык
Aleksander Jagiellończyk
Aleksander Jagiellonczyk.jpg
сцяг
20-ы Вялікі князь літоўскі
1492 — 1506
Папярэднік: Казімір IV
Пераемнік: Жыгімонт I Стары
сцяг
15-ы Кароль Польшчы
1501 — 1506
Папярэднік: Ян I Ольбрахт
Пераемнік: Жыгімонт I Стары
 
Нараджэнне: 5 жніўня 1461(1461-08-05)
Кракаў
Смерць: 19 жніўня 1506(1506-08-19) (45 гадоў)
Вільнюс
Пахаванне: Вільня
Дынастыя: POL COA Jagiellonowie.svg Ягелоны
Бацька: Казімір IV Ягелончык
Маці: Елізавета Ракужанская
Жонка: Алена Іванаўна Маскоўская
 
Аўтограф: Autograph-AleksanderJagiellonczyk.png
Пячатка Аляксандра Ягелончыка

Аляксандр Ягелончык (Ягелон), Аляксандр Казіміравіч (5 жніўня 1461, Кракаў — 19 жніўня 1506) — вялікі князь літоўскі (1492-1506), кароль польскі (1501-1506). Сын Казіміра Ягелончыка, унук Ягайлы. Пахаваны ў Вільні.

Характар і знешнасць[правіць | правіць зыходнік]

У летапісе XVI стагоддзя апісваецца яго партрэт, што быў прывезены Івану III: «А был той князь вельми пиенкный, твары белой, ягод румляных, усок тылко що засеявся». Па натуры Аляксандр быў неваяўнічы, лёгка паддаваўся чужому ўплыву. Вылучался адукаванасцю і вялікай любоўю да музыкі.

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1492 выдаў свой прывілей, якім абавязаўся не прымаць важныя рашэнні толькі са згоды паноў-рады[1]. Гэты прывілей развіваў ідэі закладзеныя ў Прывілеі Казіміра (1447), замацаваў прынцыпы міжнароднай палітыкі дзяржавы, вызначыў асновы грамадзянага і крымінальнага права. Фактычна гэта быў прадвеснік Статутаў ВКЛ. Былі прыняты таксама заканадаўчыя акты, паводле якіх усе велікакняжацкія маёнткі абвяшчаліся ўласнасцю дзяржавы і вялікія князі не мелі права іх дарыць, аддаваць у заклад без згоды сойма. У 1505 увёў Радамскую канстытуцыю[1], якая яшчэ больш пашырыла правы шляхты (прызначыла за соймам права выдаваць законы, тым часам кароль ня меў права зацьвярджаць іх бяз згоды сэнатараў і дэпутатаў[2]). У Статуце (1505) абяцаў за сябе і сваіх пераемнікаў не рабіць нічога новага ў кіраванні дзяржавай без агульнай згоды сойма.

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1501 абраны на польскі сталец, аднавіў перапыненую амаль на 10 гадоў персанальную уніі паміж Польшчай і ВКЛ. Пабраўся шлюбам з дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III Аленай. У выніку паражэння ў войнах з Маскоўскай дзяржавай (1492—1494, 1500—1503) вымушаны быў прызнаць пераход пад уладу Маскоўскай дзяржавы зямель ВКЛ з гарадамі Бранск, Вязьма, Гомель, Дарагабуж, Любеч, Мцэнск, Ноўгарад-Северскі, Пуціўль, Рыльск, Сярпейск, Чарнігаў і інш[1]. Саюзнік Маскоўскай дзяржавы крымскі хан Менглі-Гірэй неаднаразова спусташаў Валынь, Галіцыю і Берасцейшчыну.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле меркавання літоўскіх гісторыкаў, быў апошнім вялікім князем літоўскім, які ведаў літоўскую мову[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Анатоль Грыцкевіч. Аляксандр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 225.
  3. Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. — S. 31.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]