Берасцейскі абраз Маці Божай
Выгляд
Берасцейскі абраз Маці Божай — абраз, які, паводле падання, раней захоўваўся ў касцёле дамініканцаў у мястэчку Шараўцы на Падоллі, потым у Берасцейскім кляштары дамініканцаў. У час казацкіх войнаў 17 стагоддзя захоплены татарамі, але адбіты М.Патоцкім, жонка якога Святаслава аздобіла абраз металічным абкладам з каронамі. Абраз намаляваны на палатне, наклееным на дошку памерам 120х80 см; кампазіцыя мае заходнееўрапейскае паходжанне. Знаходзіцца ў Брэсцкім парафіяльным касцёле Святога Крыжа. Захаваўся і металічны абклад 2-й паловы 17 стагоддзя. 30 чэрвеня 1995 года абраз урачыста каранаваны як цудатворны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.