Перайсці да зместу

Берлінгтан (Вермонт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Берлінгтан
Burlington
44°28′00″ пн. ш. 73°09′00″ з. д.HGЯO
Краіна  ЗША
Мэр Міро Вайнбергер
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1783
Першая згадка 1783
Горад з 1785
Плошча 40,1 км²
Вышыня цэнтра 61 ± 1 м
Часавы пояс UTC-5, летам UTC-4
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 44 743 чал. (1 красавіка 2020)[1][2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 802
Паштовыя індэксы 05401-05403, 05405-05408
Аўтамабільны код 802

burlingtonvt.gov (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Берлінгтан (ЗША)
Берлінгтан
Берлінгтан

Берлінгтан (англ.: Burlington) — найбуйнейшы горад амерыканскага штата Вермонт, цэнтр акругі Чытэндэн. Заснаваны ў 1785 годзе. Размешчаны на схіле пагорка паміж берагам возера Шамплейн і гарамі Адырандак, за 72 км на поўдзень ад амерыкана-канадскай мяжы (Вермонт-Квебек) і за 151 км на поўдзень ад Манрэаля. На ўсход ад Берлінгтана раскінуліся Зялёныя горы. Насельніцтва — 42282 жыхара (2013).

Берлінгтан атрымаў назву ад сямейства Берлінгаў, якое першымі асвоіла навакольныя землі. Годам заснавання паселішча лічыцца 1763, аднак яго актыўнае засяленне пачалося толькід праз дзесяць гадоў, калі тут пачалі працаваць суднаверф і лесапільня. На выпадак нападу брытанцаў у горадзе існаваў гарнізон.

Берлінгтан — найбуйнейшы культурны цэнтр штата Вермонт. У 1791 г. тут заснаваны Вермонцкі ўніверсітэт, ў 1878 — каледж Шамплейн. Стары будынак універсітэта («Old Mill») заклаў генерал Лафает. За 11 км на поўдзень ад горада на тэрыторыі 18 га знаходзіцца Шэлбёрнскі музей.

Берлінгтан мае вільготны кантынентальны клімат (Dfb паводле класіфікацыі клімату Кёпена) з халоднай зімой і цёплым, вільготным летам. Сярэднямесячная тэмпература вар’іруецца ад −7,4 C° у студзені да 21.4 C° у ліпені. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 937 мм, а найбольш вільготнымі з’яўляюцца летнія месяцы. Пад уплывам возера Шамплейн у горадзе магчымыя снежныя шквалы, калі ў некаторых выпадках за 12 гадзін можа выпасці да 33 см снегу[3]. Агулам снегавых ападкаў у Берлінгтане выпадае ў сярэднім 206 см, але гэта значэнне можа прыкметна змяняцца ад года да года.

Клімат Берлінгтана
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 18,9 16,7 28,9 32,8 33,9 37,8 37,8 38,3 36,7 29,4 23,9 19,4 38,3
Сярэдні максімум, °C −2,7 −0,8 4,4 12,6 19,6 24,6 27,2 26,1 21,3 14,0 7,5 0,7 12,9
Сярэдняя тэмпература, °C −7,4 −5,8 −0,6 7,1 13,5 18,8 21,4 20,4 15,8 8,9 3,4 −3,4 7,7
Сярэдні мінімум, °C −12,1 −10,8 −5,6 1,6 7,4 12,9 15,7 14,7 10,4 3,9 −0,6 −7,5 2,5
Абсалютны мінімум, °C −34,4 −34,4 −31,1 −16,7 −4,4 0,0 3,9 1,7 −3,9 −9,4 −19,4 −33,9 −34,4
Норма ападкаў, мм 52 45 56 72 88 94 106 99 93 91 80 61 937
Крыніца: Надвор'е і клімат

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі