Берлінская акадэмія архітэктуры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Берлінская акадэмія архітэктуры (ням.: Berliner Bauakademie) — вышэйшая навучальная ўстанова для падрыхтоўкі архітэктараў, дызайнераў, геадэзістаў і спецыялістаў іншых будаўнічых дысцыплін. Школа архітэктараў была створана 18 сакавіка 1799 года па ўказу караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма III і першапачаткова насіла назву Каралеўская Пруская школа архітэктуры. У 1884 годзе Акадэмія архітэктуры страціла статус навучальнай установы. У наш час ідуць працы па аднаўленні будынка Акадэміі архітэктуры па першапачатковым праекце Карла Фрыдрыха Шынкеля.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Берлінская акадэмія архітэктуры была створана на базе будаўнічага факультэта Берлінскай акадэміі мастацтваў 18 сакавіка 1799 года па ўказу караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма III. Такое рашэнне было прынята па той прычыне, што падрыхтоўка архітэктараў на факультэце Акадэміі мастацтваў была мала звязана з будаўнічай практыкай і патрабаваннямі будаўнічага кодэкса. Заняткі ў новай школе пачаліся 21 красавіка 1799 года. Пачынаючы з 1801 года Акадэмія архітэктуры ўваходзіла ў структуру Дэпартамента надземнага будаўніцтва, што спрыяла практычнай скіраванасці навучання. Сярод першых вучняў акадэміі быў архітэктар Карл Фрыдрых Шынкель вядомы шматлікімі пабудовамі ў Берліне, у тым ліку і будынка Берлінскай акадэміі архітэктуры, які атрымаў шырокую вядомасць.

Будынак Акадэміі[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля адкрыцця ў 1799 годзе Каралеўская Пруская школа архітэктараў арандавала памяшканне ў цэнтры Берліна на вуліцы Унтэр-дэн-Ліндэн побач з гасцініцай «Горад Рым». Затым, пачынаючы з 1800 года, школа архітэктараў займала 3-ці і 4-ы паверхі былога манетнага двара на адной з цэнтральных плошчаў Берліна — Вердэршэр-Маркт (Werderschen Markt, пазней на плошчы размяшчаліся Рэйхсбанк, міністэрства замежных спраў і г.д.).

Пачынаючы з 1806 года школа архітэктуры знаходзілася на вугле вуліц Цымер і Шарлотэнштрасэ ў будынку Тыльш(англ.) бел..

Заснавальнік Каралеўскай Прускай школы архітэктараў — кароль Прусіі Фрыдрых Вільгельм III — таксама прыняў рашэнне пра будаўніцтва адмысловага будынка, які б адказваў усім патрэбам падрыхтоўкі архітэктараў, і ў 1831—1836 гг. быў пабудаваны новы будынак школы па праекце Карла Фрыдрыха Шынкеля. Гэты будынак атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы наватарскаму выкарыстанню металічных канструкцыі і стаў пастаяннай рэзідэнцыяй Берлінскай акадэміі архітэктуры.

Далейшы лёс будынка[правіць | правіць зыходнік]

У 1884 годзе Акадэмія архітэктуры страціла статус навучальнай установы. На працягу амаль 50 гадоў (1885—1933) у будынку Акадэміі знаходзіўся Прускі Каралеўскі інстытут фотаграмметрыі(ням.) бел., які пачынаючы з 1921 стаў вядомы як Дзяржаўнае ўпраўленне фатаграфіі(ням.) бел..

У перыяд Веймарскай рэспублікі тут таксама знаходзілася Нямецкая вышэйшая школа палітычных навук і іншыя дзяржаўныя ўстановы. З 1940 года тут знаходзіўся Нямецкі інстытут краіназнаўства.

Падчас Другой сусветнай вайны будынак моцна пацярпеў ад бамбардзіровак, а ў 1962 годзе ўрад ГДР прыняў рашэнне пра яго знос.

Аднаўленне[правіць | правіць зыходнік]

У наш час вядуцца працы па аднаўленні будынка па першапачатковым праекце Карла Фрыдрыха Шынкеля. Пасля аднаўлення гістарычнага аблічча будынка тут мяркуецца размясціць музей архітэктуры, а таксама навукова-даследчы інстытут фірмы Мэрсэдэс-Бэнц па распрацоўцы аўтамабіля будучыні. Кошт праекта ацэньваецца ў 51 мільён еўра.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]