Берніна (горны масіў)
Выгляд
| Берніна | |
|---|---|
| ням. Berninagruppe | |
Гара Берніна і ледавік Мартэрач. | |
| Краіны | |
| Рэгіёны | Граўбюндэн, Ламбардыя |
| Горная сістэма | Цэнтральныя Усходнія Альпы |
| Плошча | 718 км² |
| Даўжыня | 33 км |
| Шырыня | 41 км |
| Найвышэйшая вяршыня | Берніна |
| Найвышэйшы пункт | 4049 м [1] |
Берніна (ням.: Berninagruppe, італ.: Bernina) — горны масіў ва ўсходняй Швейцарыі і паўночнай Італіі паміж вярхоўямі рэк Ін і Ада, частка Цэнтральных Усходніх Альп.
Найвышэйшы пункт — аднайменны пік (4049 м), гэта самая ўсходняя частка Альпаў, дзе вяршыні перавышаюць 4000 м над узроўнем мора. Геалагічна масіў, як і ўсе Усходнія Альпы, складзены гнейсам і сланцамі.
Найвышэйшыя пункты — горы Берніна (4049 м), Пунта-Перукеці (4020 м), Піца-Дзупа (3996 м), Алв або Піца-Б’янка (3995 м). Большасць пікаў размешчаны на мяжы Італіі і Швейцарыі. Берніна з’яўляецца найвышэйшым пунктам кантона Граўбюндэна, а Пунта-Перукеці — Ламбардыі.
У масіве Берніна каля 150 ледавікоў агульнай плошчай 104 км².
Зноскі
- ↑ Peakbagger.com. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 16 снежня 2012.