Ада (рака)
Jump to navigation
Jump to search
Ада італ.: Adda | |
Вышыня вытоку | 2237 м |
Даўжыня | 313 км |
Расход вады | 187 м³/с |
Вадазбор | 7979 км² |
Ада (італ.: Adda, Addua) — рака на поўначы Італіі, левы прыток ракі По. Даўжыня ракі 313 км, плошча басейна амаль 8 тыс. км².
Бярэ пачатак з возера Канкан у Рэційскіх Альпах на паўднёвым схіле Вормскага ланцуга на захад ад Артлерскага хрыбта, каля Цірольскай граніцы; утварае на працягу 15 км вадаскат вышынёй 754 м.
У вярхоўі цячэ па трогавай даліне Вальтэліна; у Тэгліі паварочвае на захад, працякае Лага-ды-Мецола і праз возера Кома, утварае на сваім шляху Лага-ды-Альгіната. Далей праходзіць перадгор’і Ламбардскіх Перадальп і цячэ па Ламбардскай нізіне (дзе на працягу каля 124 км з’яўляецца суднаходнай). Упадае ў раку По каля Рэціна.
Сярэдні расход вады каля 187 м³/сек ў ніжнім цячэнні. На рацэ маецца ГЭС.
|