Берта Ляльчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берта Ляльчук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 мая 1901(1901-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1946
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці актрыса, празаік, публіцыстка

Берта Ляльчук (ідыш: בערטא לעלטשוק; 1 мая 1901, Пінск — ?) — яўрэйская актрыса, празаік, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымала яўрэйскую і звычайную асвету. З бацькамі часта хадзіла ў тэатр. У 14 гадоў уцякла з дому. Працавала настаўніцай у яўрэйскім сіроцкім прытулку ў Сакалове. Арганізавала драматычны гурток. Выступала ў паказах драм Пераца і Рэйзена, паказы былі дабрачыннымі. Вывучала стаматалогію ў Варшаве. У 1920-22 жыла ў Палесціне, працавала зубным урачом, выконвала ролі на іўрыце ў Tiatrun Ebri. У 1923 пераехала ў ЗША. Іграла ў тэатры і кіно, у тым ліку ў тэатры Шварца (1923-24), Ундзэр-тэатры (1925). У 1925 дэбютавала ў друку. У 1929 наведала СССР. Падтрымлівала камуністаў. У 1938 выйшла кніга «Цені на сонцы». У другой палове 1940-х пераехала ў Каліфорнію, выконвала непрыкметныя ролі (вядомы адзін фільм 1946 года).

Выйшла за паэта Бецалеля Фрыдмана.

Друкавалася ў розных выданнях Нью-Ёрка, Таронта, Варшавы (Моргн-журнал, Літэрарышэ блэтэр, Момэнт, Фрайхайт, Моргн-фрайхайт, Дэр хамэр, Дэр тог, Сігнал, Дэр амерыканэр, Фрае арбэтэр штымэ, Дэр камф) і ў зборніку «Юніён сквэр».

Вядомыя ролі:

  • Зэлда «Кавалёвы дочкі — Дэм шмідс тэхтэр» Гіршбейна
  • Мір’ям «Тог ун нахт — Дні і ночы» Ан-скага

Бібліяграфія:

  • Шотнс аф дэр зун (1938) — שאטנס אויף דער זון

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]