Берэнс Рэйнальд фон Міхельсан
Берэнс Рэйнальд фон Міхельсан |
---|
Берэнс Рэйнальд фон (Бернард Міхайлавіч) Міхельсан (каля 1759 г. — ?) — лекар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з яўрэйскай купецкай сям’і. Па некаторых дадзеных, пачынаў вывучаць медыцыну ў Гарадзенскай лекарскай школе (медыцынскай акадэміі). У 1785 г. скончыў медыцынскі факультэт Віленскай акадэміі. У 1786 г. абараніў доктарскую працу ў Круляўцы (Кёнігсбергу). У 1786 г. — доктар Берасцейскага павеце, сябра віленскай медыцынскай управы. За выдатную вольную практыку Станіслаў Аўгуст надаў яму ў 1789 г. тытул надворнага дарадцы. У 1791 меў медыцынскую практыку ў Горадні. Ёсць у спісе жыхароў Горадні 1794 г., меў маёнтак (Vel Beer Michelowicz).
З 1799 г. у Мінску быў аператарам, затым урачэбным інспектарам. Прымаў удзел у кампаніі генерала Нунсена і М. І. Кутузава. У 1808 г. — заснавальнік вайсковых шпіталяў у Мінску і іншых гарадах. У 1811 г. пераведзены ў Гродна ўрачэбным інспектарам урачэбнай управы губернскага праўлення. У 1821 г. — сябра Віленскай акадэміі, старшы інспектар Гродзенскай урачэбнай управы. За парушэнні па службе быў звольнены з пасады.
Сябра масонскай «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 4-й ст. у 1819—1820; сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 4-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, непрысутны масон 4-й ст. у 1820.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. фон Міхельсан Берэнс Рэйнальд (Бернард Міхайлавіч) // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.