Кёнігсбергскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кёнігсбергскі ўніверсітэт
(Альберціна)
Albertina.jpg
Заснаваны: 1544
Год закрыцця 1945
Рэктар: Георг Сабінус (першы рэктар)
Размяшчэнне: Калінінград
Лагатып Вікісховішча Выявы па тэме на Вікісховішчы

Кёнігсбергскі ўніверсітэт (Альберціна) — найстарэйшы ўніверсітэт Прусіі, першы ўніверсітэт на тэрыторыі сучаснай Расіі. Кёнігсбергскі ўніверсітэт быў адкрыты 17 жніўня 1544 года герцагам Альбрэхтам Гогенцолернам і стаў другой пасля ўніверсітэта ў Франкфурце-на-Одэры (1506) вышэйшай акадэмічнай установай будучай Пруска-Брандэнбургскай дзяржавы[1].

Гісторыя ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Першы будынак універсітэта каля Кафедральнага сабора на Кнайпгофе

Універсітэт быў заснаваны стваральнікам Прускага герцагства Альбрэхтам у 1544 годзе. Ён быў адным з найстарэйшых універсітэтаў Германіі. Першапачаткова ўніверсітэт называўся «Акадэмія»[1], але з 1656 года ў памяць пра заснавальніка атрымаў імя «Альберціна». Універсітэт меў значныя прывілеі і свабоды, яго выкладчыкі адносіліся да вышэйшых слаёў грамадства, а студэнты аб'ядноўваліся ў карпарацыі са сваёй структурай і традыцыямі.

Кёнігсбергская акадэмія «Альберціна» быў арганізавана па ўзоры іншых нямецкіх універсітэтаў і складалася з чатырох факультэтаў: трох «вышэйшых» — тэалагічнага (багаслоўскага), юрыдычнага і медыцынскага, і аднаго «ніжэйшага» — філасофскага[1]. Прыродазнаўчанавуковыя дысцыпліны і матэматыка выкладаліся на філасофскім факультэце.

Першы рэктар універсітэта Георг Сабінус

Першым рэктарам універсітэта стаў запрошаны з Франкфурта-на-Одэры 36-гадовы паэт-гуманіст Георг Сабінус (1508—1560), зяць аднаго са слупоў Рэфармацыі Філіпа Меланхтана. Узначалены рэктарам выкладчыцкі корпус складаўся з дзесяці прафесараў, якія ў большасці сваёй прыехалі з-за межаў герцагства[1]. У год свайго адкрыцця меў звыш трохсот студэнтаў.

Першапачаткова ўніверсітэт быў арыентаваны яго заснавальнікамі на распаўсюджванне нямецкай культуры і лютэранства на каланізаваных прыбалтыйскіх землях, універсітэт ахвотна прымаў у склад прафесараў выхадцаў Польшчы і Літвы. Гэта палітыка не супярэчыла нямецкім стратэгічным мэтам: праз польскіх і літоўскіх выкладчыкаў, а затым і выпускнікоў універсітэта — настаўнікаў, пастараў, чыноўнікаў, якія ведалі польскую, літоўскую і прускую мовы, Альбрэхт намерваўся ўкараняць новае веравучэнне сярод ненямецкага насельніцтва герцагства і прапагандаваць лютэранства на землях суседзяў.

Для адміністрацыі ўніверсітэта (лекцыі па тагачаснай традыцыі праводзіліся на доме ў прафесараў) у 1569 годзе быў пабудаваны новы будынак у паўночна-ўсходняй частцы вострава Кнайпгоф на беразе ракі Новы Прэгель, побач з Кафедральным саборам (будынак разбураны ў час Другой сусветнай вайны).

Універсітэт у XVIII стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

У 1770—1801 гадах прафесарам універсітэта быў яго выпускнік Імануіл Кант (у 1786 і 1788 гадах быў рэктарам універсітэта).

Ва ўніверсітэце вучыліся герцаг Бірон, будучы прэзідэнт Пецярбургскай акадэміі навук граф Кірыл Разумоўскі, граф Андрэй Гудовіч, граф Міхаіл Міларадавіч. Усяго на працягу XVIII стагоддзя ва ўніверсітэце навучаліся больш за сто расійскіх падданых.

Выпускнікамі ўніверсітэта былі класікі літоўскай літаратуры Крысціёнас Данялайціс[1] і Людзвікас Рэза (рэктар у 1830—1831 гадах).

Універсітэт у XIX стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

У часы працы Беселя (1813—1846) Кёнігсбергская абсерваторыя стала адным з вядучых даследчых цэнтраў у вобласці астраноміі сярод еўрапейскіх краін.[1]

У дзень 300-годдзя ўніверсітэта (31 жніўня 1844 года), кароль Прусіі Фрыдрых Вільгельм IV заклаў першы камень у падмурак новага будынка «Альберціны» на Парадэплац. Будынак, пабудаваны па праекце архітэктара Фрыдрыха Шцюлера ў неарэнесансным стылі з галерэяй, скульптурамі на даху і барэльефамі на фасадзе з жоўтай клінкернай цэглы, быў адкрыты 20 ліпеня 1862 года (пасля Другой сусветнай вайны будынак захаваўся ў відзе руін, у 1960-х гадах адноўлены ў «хрушчоўскім стылі»). У 1873 годзе быў пабудаваны будынак універсітэцкай хірургічнай клінікі, які захаваўся дагэтуль.

Да 350-годдзя ў 1894 годзе ва ўніверсітэце навучаліся 658 студэнтаў, выкладалі 98 дацэнтаў і прафесараў. Самым буйным быў медыцынскі факультэт.[1]

Універсітэт у першай палове XX стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку стагоддзя ва ўніверсітэце навучаліся больш за тысячу студэнтаў. Жорсткі план набору адсутнічаў, таму колькасць студэнтаў змянялася год ад года.[1]

Універсітэцкая аула

Перад ліквідацыяй універсітэт складаўся з 6 факультэтаў (факультэт прыродазнаўчых навук, сельскагаспадарчы, тэалагічны, юрыдычны і грамадска-палітычных навук, медыцынскі, філасофскі)[1]. Факультэты складаліся з 40 інстытутаў, сярод якіх былі, да прыкладу, інстытуты эксперыментальнай фізікі, мінералагічны, геолага-палеанталагічны (меў буйную калекцыю бурштыну), батанічны з Батанічным садам, заалагічны з заамузеем. Універсітэту належалі астранамічная і геафізічная абсерваторыі, 7 медыцынскіх клінік, спортклуб «Палестра Альберцінум[de]», некалькі бібліятэк (у тым ліку знакамітая Сярэбраная бібліятэка[de].

Спартыўны клуб універсітэта (архітэктар Ф. Гайтман, 1896)

17 жніўня 1944 года ўніверсітэт адсвяткаваў сваё 400-годдзе. Праз два тыдні, у канцы жніўня, цэнтр Кёнігсберга падвергся масіраваным бамбардзіроўкам брытанскімі ваенна-паветранымі сіламі, у выніку чаго больш за 80 % пабудоў універсітэта былі знішчаны[1].

28 студзеня 1945 года было вырашана эвакуіраваць універсітэт у Грайфевальд[1] (недалёка ад Фленсбурга), а затым у Гётынген. На гэтым яго гісторыя завяршылася.

Традыцыі Альберціны[правіць | правіць зыходнік]

Сцягі і вензелі некаторых студэнцкіх брацтваў
  • Студэнты ўніверсітэта прыдумалі ў якасці свайго знака адрознення шпількі на адзенні, што пасля прывяло да традыцыі выдачы выпускнікам адметнага значка.
  • Студэнты праводзілі традыцыйныя спаборніцтвы па веславанню на Замкавым сажалцы.
  • Ва ўніверсітэце існавалі студэнцкія брацтвы (якія часта былі зямляцтвамі), якія мелі свае гербы, сцягі, памяшканні, напрыклад, брацтвы Мазовія, Балтыя, Ганза (Corps Hansea), Літва (Corps Littuania), Нарманія (Corps Normannia).

«Альберціна» сёння[правіць | правіць зыходнік]

У наш час БФУ імя Канта асацыюе «Альберціну» з сабой. Паводле праграмы рэканструкцыі цэнтра Калінінграда плануецца аднаўленне будынка ўніверсітэта на Кнайпгофе, які стане адным з карпусоў БФУ імя Канта.

Рэктары ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама

Выдатныя педагогі і выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кретинин Г. В., Брюшинкин В. Н., Гальцов В. И. и др. Очерки истории Восточной Пруссии — Калининград: Янтарный сказ, 2004. 536 с. ISBN 5-7406-0502-4
  • Лавринович К. К. Альбертина: Очерки истории Кёнигсбергского университета: К 450-летию со времени основания — Калининград: Калининградское книжное издательство, 1995. 416 с. ISBN 5-85500-417-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]