Бетмаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бетмаль
фр.: Bethmale
Краіна паходжання Францыя
Горад, рэгіён Ар’еж
Малако каровіна
Пастэрызаваны няма
Тэкстура прасаваны невараны
Час паспявання жнівень—верасень

Бетмаль (фр.: Bethmale) — невараны прэсаваны французскі сыр з каровінага малака.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з мясцовай легендай, сыр пачалі вырабляць падчас арабскай заваёвы Пірэнейскага паўвострава.

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сыр вырабляюць з каровінага малака. Час паспявання сыру - жнівень і верасень, хоць яго можна вырабляць з красавіка па лістапад. Галоўку сыру штодня чысцяць, дзякуючы чаму на ім утвараецца чырванаватая скарыначка.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя вага галоўкі сыру каля 4,5 кг. Сыр мае крыху кісла-салодкі смак. Лепшае віно для Бетмаля - чырвонае, напрыклад, Fronton, або белае.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]