Бецыбука

З пляцоўкі Вікіпедыя
Бецыбука
англ. Betsiboka River
Betsiboka.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 525 км
Басейн 11 800 км² і 49 000 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 18°21′31″ пд. ш. 47°29′07″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 15°52′04″ пд. ш. 46°18′35″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Індыйскі акіян
Краіна
Madagascar rivers.svg
physical
Бецыбука
Бецыбука
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бецыбу́ка (малагас Betsiboka) — рака ў паўночна-заходняй частцы вострава Мадагаскар. Мае даўжыню 525 км, з’яўляецца найбуйнейшай ракой вострава. Вядомая сваім чырвона-карычневым колерам, які тлумачыцца вялікай колькасцю седыментаў, якія вымываюцца ракой у мора.

Геаграфія і гаспадарчае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Бецыбука бярэ пачатак у гарах цэнтральнай частцы вострава, на поўначы правінцыі Антананарыву. Рака ўтвараецца пры сутоцы рэк Мананару і Дзабу, якая знаходзіцца ў 85 км на поўнач ад сталіцы Мадагаскара, затым цячэ ў паўночным кірунку. Недалёка ад населенага пункта Маэватанана Бецыбука выходзіць на раўніну і прымае (злева) воды свайго найбуйнейшага прытоку — ракі Ікупа. На 40-км участку ад гэтага месца да зліцця (справа) з ракой Камуру ў паселішчы Амбатубуэні ўздоўж рэчышча ракі размешчана вялікая колькасць невялікіх азёр. Побач з населеным пунктам Марувуай Бецыбука ўпадае ў бухту Бумбетука Мазамбікскага праліва, утвараючы дэльту.

Суднаходная на 130 км ад вусця, у яе нізоўях размяшчаюцца шырокія рысавыя палі.