Капялюшык дыяметрам 2-5 см, спачатку званочкавы, потым паступова набывае распасцёртую форму з шырокім пляскатым грудком у цэнтры. Краі капялюшыка рубчастыя. Скурка зялёнага колеру, гладкая, бліскучая, з клейкай халадцападобнай паверхняй. Мякаць белага колеру, ломкая і кудзелістая, з непрыемным зямлістым пахам і амаль не мае смаку. Ножка 4-6 см у вышыню, дыяметрам 0,4-0,8 см, цыліндрычная, вельмі тонкая, полая, крохкая, пакрыта сліззю, такога ж колеру, што і капялюшык, альбо трохі святлей. Пласцінкі прырослыя, рэдкія і шырокія, жаўтлявага колеру.
З узростам капялюшыкі становяцца больш сухімі і набываюць жаўтлявае або ружовае адценне. Пласцінкі з узростам жоўкнуць ад краёў да ножкі. Ножка з узростам таксама жоўкне. На белай мякаці могуць быць жоўтыя ці зялёныя плямы.