Гігроцыбе стракатая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гігроцыбе стракатая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hygrocybe psittacina


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1398588
MB  103376
Марка Фарэрскіх астравоў з выявай Hygrocybe psittacina

Гігроцыбе стракатая (Hygrocybe psittacina) — грыб сямейства Hygrophoraceae. Грыб неядомы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія назвы: грыб-папугай, вільготніца пярэстая, воўчы грыб ці благі грыб.

Сінонімы навуковай назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • Agaricus dentatus L., 1753basionym
  • Gliophorus psittacinus

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Капялюшык дыяметрам 2-5 см, спачатку званочкавы, потым паступова набывае распасцёртую форму з шырокім пляскатым грудком у цэнтры. Краі капялюшыка рубчастыя. Скурка зялёнага колеру, гладкая, бліскучая, з клейкай халадцападобнай паверхняй. Мякаць белага колеру, ломкая і кудзелістая, з непрыемным зямлістым пахам і амаль не мае смаку. Ножка 4-6 см у вышыню, дыяметрам 0,4-0,8 см, цыліндрычная, вельмі тонкая, полая, крохкая, пакрыта сліззю, такога ж колеру, што і капялюшык, альбо трохі святлей. Пласцінкі прырослыя, рэдкія і шырокія, жаўтлявага колеру.

Споравы парашок белы.

Зменлівасць[правіць | правіць зыходнік]

З узростам капялюшыкі становяцца больш сухімі і набываюць жаўтлявае або ружовае адценне. Пласцінкі з узростам жоўкнуць ад краёў да ножкі. Ножка з узростам таксама жоўкне. На белай мякаці могуць быць жоўтыя ці зялёныя плямы.

Экалогія і распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

На лясных палянах, лугах і пашах, вялікімі групамі. Сезон лета-восень.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Funghi», — Instituto Geografico De Agostini, Novara, Italia, 1997
  • П. Янсен, «Всё о грибах», СПб.: ИД «Кристалл», 2006
  • П. Хардинг, «Грибы. Мини-энциклопедия», М.: АСТ, 2002
  • Сержанина Г. И. Шляпочные грибы Белоруссии. — Минск: Наука и техника, 1984.
  • Коваленко А. Е. Порядок Hygrophorales. — Л., 1989. — С. 95—96. — (Определитель грибов СССР). — ISBN 5-02-026552-7.